Галаўня́ — возера ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, за 22 км на паўднёвы ўсход ад горада Чашнікі, паміж вёскамі Будзілава і Мар'іна, у басейне ракі Лукомка.
Плошча паверхні 0,29 км². Даўжыня 1,16 км, найбольшая шырыня 0,31 км. Найбольшая глыбіня 9,2 м, сярэдняя — 4,4 м. Даўжыня берагавой лініі 2,79 км. Аб'ём вады ў возеры 1,28 млн м³. Плошча вадазбору 5,53 км².
Схілы катлавіны вышынё 5—8 м, на захадзе да 14 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шырынёй ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно ілістае, каля берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Упадае ручай з возера Залаціно, на поўдні пратока ў возера Чарэйскае.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Чашніцкага раёна