Герб Стоўбцаў — геральдычны знак горада Стоўбцы Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі.

Апісанне У залатым полі блакітны слуп (які сімвалізуе раку Нёман), на якім віціна, што плыве на хвалі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 20 лістапада 2006 года № 691. У XVII—XIX стагоддзях Стоўбцы былі адным з галоўных цэнтраў будаўніцтва віцінаў, адсюль пачыналася суднаходства па Нёмане.

Гл. таксама Сцяг Стоўбцаў

Спасылкі Герб города Столбцы // «Геральдика Беларуси» г. Стоўбцы і Стаўбцоўскі раён (Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь) https://gs.archives.gov.by/?page_id=5416&lang=be

Стоўбцы Катэгорыя:Стоўбцы