Эдуáрда Альфрэда Хуáн Бернáрда Фрэй Руіс-Тáгле (; ) — чылійскі дзяржаўны дзеяч, Прэзідэнт Чылі з 11 сакавіка 1994 па 11 сакавіка 2000 года. Старэйшы сын Прэзідэнта Чылі Эдуарда Фрэя Мантальва.

Біяграфія Нарадзіўся 24 чэрвеня 1942 года ў Сант’яга (Чылі).

Атрымаў інжынерную адукацыю ва Універсітэце Чылі.

У 1988 годзе заснаваў «Камітэт за свабодныя выбары». На першых пасля ваеннай дыктатуры свабодных выбарах абраны ў Сенат. З 1992 года — старшыня Хрысціянска-дэмакратычнай партыі.

На прэзідэнцкіх выбарах 1993 года быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад Кааліцыі партый за дэмакратыю (ККД), перамог, набраўшы 58 % галасоў.

Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну стаў як экс-прэзідэнт пажыццёвым сенатарам. У 2005 годзе ў выніку канстытуцыйнай рэформы пажыццёвае сяброўства ў Сенаце было адменена. На парламенцкіх выбарах 2005 года абраны ў Сенат. У 2006—2014 гадах — сенатар. У 2006—2008 гадах — старшыня Сената (як і яго бацька, абраны пасля прэзідэнцтва ў Сенат і які стаў яго старшынёй).

Кандыдат у прэзідэнты ад ККД на выбарах 2010 года. У першым туры заняў другое месца, набраўшы 29,6 % галасоў. У другім туры набраў 48 % і саступіў Себасцьяну Піньера.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Прэзідэнты Чылі