Хасэ Мігель Рамон Адаукта Фернандэс-і-Фелікс (, больш вядомы як Гуадалупэ Вікторыя — ; , Тамасула-дэ-Вікторыя, штат Дуранга — , Тэнансінга, штат Мехіка) — мексіканскі палітычны дзеяч, удзельнік вайны за незалежнасць ад Іспаніі, які пасля стаў першым прэзідэнтам мексіканскай рэспублікі (10 кастрычніка 1824 года — 1 красавіка 1829 года). Нацыянальны герой Мексікі.
Гуадалупэ Вікторыя ўзяў імя ў гонар апякункі Мексікі Дзевы Марыі Гвадэлупскай і перамогі (victoria).