Дваццать сёмы з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Адбыўся 22 — 24 лютага 1971 г. у Мінску. Прысутнічалі 753 дэлегаты з рашаючым і 41 з дарадчым голасам ад 434 527 членаў і кандыдатаў у члены партыі.

Парадак дня Справаздачны даклад ЦК КПБ (П. М. Машэраў); справаздачны даклад Рэвізійнай камісіі КПБ (І. С. Канановіч); аб праекце Дырэктыў XXIV з’езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1971—1975 гг. (Ц. Я. Кісялёў) выбары ЦК КПБ, Рэвізійнай камісіі КПБ.

Праца з’езда 3’езд ухваліў дзейнасць ЦК КПБ па выкананні рашэнняў XXIII з’езда КПСС, 8-га пяцігадовага плана развіцця народнай гаспадаркі БССР. Адобрыў праект Дырэктыў XXIV з’езда КПСС па пяцігадоваму плану развіцця народнай гаспадаркі СССР на 1971—1975 гг. і даручыў ЦК КПБ і Савету Міністраў БССР на яго аснове распрацаваць 9-ы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР.

Вынікі з’езда Выбраў ЦК КПБ у складзе 135 членаў і 63 кандыдатаў у члены, Рэвізійную камісію КПБ з 41 члена.

Літаратура Дваццать сёмы з’езд КПБ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 523 с. — С. 219. — ISBN 985-11-0041-2. Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК / Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. Т. 6: 1966—1975 / [под общ. ред. Г. Г. Бартошевича (председатель редкол.) и др.]. — Мн.: Беларусь, 1987. — 622, с. Матэрыялы XXVII з’езда Камуністычнай партыі Беларусі. — Мн.: Беларусь, 1971. — 149, с.

Катэгорыя:З’езды КПБ Катэгорыя:Падзеі ў Мінску Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:Люты 1971 года