Касцявыя ганоіды (Holostei) — інфраклас прамянёвапёрых рыб. Належаць да касцістых рыб, але маюць падабенства і з храстковымі ганоідамі.
Для іх характэрны акасцяненне восевага шкілета і ячэітасць плавальнага пузыра, які можа функцыянаваць як прымітыўнае лёгкаеБольшая российская энциклопедия. Чэрап, за выключэннем верхнепатылічнага аддзела, касцявы, зверху пакрыты трывалымі скурнымі касцямі. Верхняя сківіца звязана з каробкай чэрапа рухома, што дазваляе рыбе шырока адкрываць пашчу для захопу здабычы. Пырскальца адсутнічае. Луска ганоідная ці касцявая. Ёсць спіральны клапан у кішэчніку, у сэрцы — артэрыяльны конус.
Адрозніваецца 2 сучасныя атрады:
Зноскі
Літаратура