Наро́дны камісарыя́т па вае́нных спра́вах Белару́скай ССР быў утвораны 26 жніўня 1920 года на базе Камісарыята па ваенных справах Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта БССР. Быў ліквідаваны 1 лістапада 1924 года.

Самастойнай ваеннай палітыкі ССРБ не праводзіла. Асноўная ўвага камісарыята канцэнтравалася на правядзенні мерапрыемстваў па ўмацаванні дзяржаўных межаў, барацьбе з антыўрадавымі ўзброенымі фарміраваннямі, выкананні палітычных і гаспадарчых задач.

У сувязі са стварэннем СССР Наркамат быў скасаваны і яго функцыі былі перададзены саюзнаму Наркамату па ваенным і марскім справам.

Наркамы

Язэп Адамовіч (1920 — 1921)

Літаратура . С. 289.

Катэгорыя:Скасаваныя органы выканаўчай улады Беларусі Катэгорыя:Народныя камісарыяты БССР Катэгорыя:З’явіліся ў 1920 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1924 годзе