Людміла Іванаўна Златава (, — ) — беларуская (лірыка-каларатурнае сапрана). Народная артыстка БССР (1980).
Біяграфія Пасля заканчэння Маскоўскай кансерваторыі ў 1962 годзе, у 1962—1991 гадах салістка Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. У 1991—1993 гадах — дырэктар опернай трупы тэатра.
Творчасць Свабодна валодае лёгкім, рухомым голасам, арганічна ўжываецца ў характары сваіх гераінь.
Выканала ролі Марфачкі («Алеся» Я. Цікоцкага)Златова Л. И., Ірыны, Маці («Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ганначкі («Брэсцкая крэпасць» ). Сярод партый класічнага рэпертуара: Марфа, Шамаханская царыца («» і «» М. Рымскага-Корсакава), Цэрліна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Разіна («Севільскі цырульнік» Д. Расіні), Нарына («» Г. Даніцэці), Джыльда, Віялета («Рыгалета» і «Травіята» Д. Вердзі), Мімі і Мюзета («» Д. Пучыні), Маргарыта («» Ш. Гуно), Мікаэла, Лейла («Кармэн» і «» Ж. Бізэ).
Выступала ў канцэртах. Гастралявала ў ВНР, ГДР, ПНР, ЧССР, у Францыі і Егіпце.
Літаратура
Златова Людмила Ивановна // Музыкальная энциклопедия. / Под ред. Ю. В. Келдыша. — М.: Советская энциклопедия, Советский композитор, 1973—1982.
Спасылкі
Людмила Златова // КИНО-ТЕАТР.РУ
Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Сапрана