Студзяне́ц — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 24 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 3,5 км на паўночны захад ад вёскі Красны Бор, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,001 км². Даўжыня 0,12 км, найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
Размешчана сярод лесу. Вакол возера забалочаная пойма. Праз возера цячэ ручай.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна