Аўрэлій Валерый Валент (, ? — 317 г.), вядомы таксама як Валент I — рымскі імператар з канца 316 года па 1 сакавіка 317 года.
Біяграфія Адзінае, што вядома пра гэтага чалавека да яго прыходу да ўлады — што ён быў камандуючым на мяжы () у ДакііJones A.H.M., Martindale J.R., Morris J., The Prosopography of the Later Roman Empire, Cambridge University Press, 1971, p.1119. (якая ў той час кантралявалася Ліцыніем). Пасля таго як падчас першай сваёй вайны з Канстанцінам I Ліцыній пацярпеў знішчальную паразу ў бітве пры Цыбале 8 кастрычніка 316 годаНаконт даты бітвы пры Кібале гл.: Potter, David S. The Roman Empire at Bay AD 180—395, Routledge, 2004. P. 378; Odahl, Charles M. Constantine and the Christian Empire, Routledge, 2004. P. 164; Treadgold W., A History of the Byzantine State and Society, Stanford University Press 1997. P.34; Christensen A.S., Baerentzen L., Lactantius the Historian, Museum Tusculanum Press, 1980. P.23. (некаторыя даследчыкі яе адносілі да 314 г.Гл.: Jones, Arnold, H. M. Constantine and the Conversion of Europe. The English University Press, 1949. P. 127; MacMullen R. Constantine. Routledge, 1987. P.67.), ён бег да Адрыянапаля, дзе з дапамогай Валента сабраў новае войска. Там, напачатку снежня 316 года Ліцыній узвёў Валента ў ранг Аўгуста — напэўна, для таго, каб захаваць яго лаяльнасцьJones A.H.M. Constantine p.127. Пазней Ліцыній распачне такі ж ход, падчас другой вайны з Канстанцінам прызначыўшы сабе ў суправіцелі Марцініяна.
Наратыўныя крыніцы завуць Валента цэзарам, аднак на манетах ён пазначаецца як АўгустLieu, Samuel N. C., Montserrat Dominic. From Constantine to Julian: A Source History. Routledge, 1996; A Dictionary of Roman Coins. London, 1889..
Сітуацыю змяніла параза Ліцынія ў бітве пры Мардыі ў канцы 316 — пачатку 317 гадоў. Ліцыній быў змушаны прызнаць Канстанціна старэйшым аўгустам і зрушыць Валента. Мірны дагавора быў складзены ў Сердзіцы 1 сакавіка 317 года. Невядома, ці было гэта ўмовай дагавора, але крыху пазней Ліцыній караў смерцю ВалентаРимские императоры. ВАЛЕНТ I.
Крыніцы
Літаратура
Першасная літаратура Аноним Валезия. Род императора Константина. 17-18. Псевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. XL. Зосим. Новая история. 2. 20.
Даследаванні Jones, Arnold, H. M. Constantine and the Conversion of Europe, The English University Press, 1949 Lieu, Samuel N. C., Montserrat Dominic. From Constantine to Julian: A Source History, Routledge, 1996. ISBN 0-415-09335-X (с английским переводом «Рода императора Константина»). Odahl, Charles M. Constantine and the Christian Empire, Routledge, 2004. ISBN 0-415-17485-6 Potter, David S. The Roman Empire at Bay AD 180—395, Routledge, 2004. ISBN 0-415-10058-5 Barnes, Timothy D. The New Empire of Diocletian and Constantine. Cambridge, MA: Harvard University Press, 1982. ISBN 0-7837-2221-4
Катэгорыя:Зрынутыя манархі