Гасці́нец — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 16 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,5 км на поўнач ад аграгарадка Гарбачэва, у басейне ракі Нішча.

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,55 км, найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі хмызняком, месцамі разараныя.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна