Іван Міхайлавіч Баранкевіч (, в. Трасцівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губерні, цяпер Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці — , Караганда, Казахстан; Псеўданімы і крыптанімы: Белорус; Быховец; И.Быховский; Гвоздь; Иван Лапоть; И. Б.; Б.; Ив. Б-ич) — празаік, журналіст, перакладчык.
Біяграфія Удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гг. За правядзенне прапагандысцкай работы сярод сялян Быхаўскага павета затрымліваўся паліцыяй. Друкаваўся з 1913 г. З 1914 працаваў у часопісе «Вестник Могилевского земства»; у 1918—1919 гг. супрацоўнічаў з газетай «Чырвоны шлях», быў рэдактарам часопіса «Белорусская криница»; у 1923—1925 гг. — вядучы аўтар газеты «Соха и молот» (з 1924 — «Магілёўскі селянін»). У 1927—1929 гг. выступаў як празаік у ленінградскім часопісе «Резец» (цыкл нарысаў «Новые люди деревни»). Літаратурная студыя «Резец» у 1929 выдала «Альманах белорусской литературы», усю прозу для якога пераклаў І. Баранкевіч. Вядомы таксама як перакладчык на рускую мову твораў Я. Коласа. Арыштоўваўся ў 1924, 1931 і 1939 гадах. Загінуў у ГУЛАГу. Рэабілітаваны ў 1982 г.
Літаратура
Скалабан В. Под псевдонимом «Белорус»: История одного поиска // Нёман. 1983, № 12; Скалабан В. Сцежкі вяртання // Братэрства-83. — Мн., 1983.
Катэгорыя:Перакладчыкі на рускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з беларускай мовы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Перакладчыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Перакладчыкі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Журналісты СССР Катэгорыя:Журналісты Расійскай імперыі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР