Даніла Васілевіч Казакевіч (16 снежня 1902, вёска Радзеўцы, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 28 лістапада 1988, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Данііл Васілевіч Казакевіч нарадзіўся 16 снежня 1902 года ў вёсцы Радзеўцэ цяпер Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і селяніна.

У дзяцінстве і юнацтве жыў у Омску.

У 1920 годзе быў прызваны ў шэрагі РЧСА.

Прымаў удзел у баях на франтах Грамадзянскай вайны.

У 1923 годзе Казакевіч скончыў 6-е Мінскія пяхотныя курсы, пасля чаго служыў у пагранічных войсках на пасадах памочніка начальніка пагранзаставы ў Беларусі, начальніка пагранзаставы ў Закаўказзе.

Па заканчэнні Вышэйшай пагранічнай школы ў 1929 годзе служыў на пасадах начальніка пагранзаставы на заходняй мяжы і начальніка курса ў 2-й Харкаўскай памежнай школе.

У 1937 годзе Даніле Васілевіч Казакевіч скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.

З 1939 па 1942 гады выконваў абавязкі начальніка штаба войскаў Хабараўскай пагранічнай акругі.

У снежні 1942 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 102-й Далёкаўсходняй стралковай дывізіі, з якой быў адпраўлены на фронт.

З лютага 1943 года палкоўнік Казакевіч прымаў удзел у баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Быў прызначаны на пасаду камандзіра 399-й стралковай дывізіі, якая прымала ўдзел у вызваленні Навазыбкава ў верасні 1943 года і Бабруйска ў чэрвені 1944 года. Падчас вызвалення Польшчы дывізія з 3 па 8 верасня 1944 года прарвала абарону праціўніка каля ракі Нараў і адразу фарсіравала яе ў раёне Ружана, на беразе якога захапіла плацдарм, адбіўшы контратакі праціўніка.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 красавіка 1945 года за паспяховае кіраўніцтва вайсковымі злучэннямі і праяўленыя пры гэтым асабістую мужнасць і гераізм генерал-маёру Даніле Васілевічу Казакевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 6105).

З заканчэннем вайны Данііл Васілевіч Казакевіч працягнуў службу ў пагранічных войсках, быў начальнікам войскаў Малдаўскай пагранічнай акругі.

У 1952 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут, пасля чаго быў прызначаны на пасаду начальніка аддзялення ваенна-навучальных устаноў Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання (1954—1958).

У 1959 годзе генерал-лейтэнант Даніла Васілевіч Казакевіч выйшаў у запас. Жыў у Маскве. Працаваў у Галоўным упраўленні па замежнаму турызму пры Савеце міністраў СССР. Памёр 28 лістапада 1988 года. Пахаваны на Міцінскіх могілках (участак 67).

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» (06.04.1945); два ордэны Леніна (06.04.1945, 10.12.1945Узнагароджаны ў адпаведнасці ў Указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 04.06.1944 «Аб награджэнні ордэнамі і медалямі за выслугу гадоў у Чырвонай арміі») ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (06.12.1982); пяць ордэнаў Чырвонага Сцяга (27.08.1943, 03.11.1944, 10.02.1945, 1950, 14.02.1951) ордэн Суворава 2 ступені (23.07.1944); ордэн Кутузава 2 ступені (03.06.1944); ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (06.04.1985); ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (11.10.1949); ордэн «Знак Пашаны» (14.02.1941); медалі.

Воінскія званні Генерал-маёр (3 чэрвеня 1944); генерал-лейтэнант (1952).

Памяць Яго імя носіць пагранічная застава Гродзенскай памежнай групы (Беларусь).

Спасылкі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Маладзечанскім раёне Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ Катэгорыя:Выпускнікі МДЮА Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Пахаваныя на Міцінскіх могілках Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання