Лідзія Мікалаеўна Шэйбак (, —) — беларускі вучоны ў галіне неанаталогіі. Доктар медыцынскіх навук (2005), дацэнт (2005)Шэйбак, Лідзія Мікалаеўна (доктар медыцынскіх навук; педыятрыя; нар. 1957).
Жонка Уладзіміра Міхайлавіча Шэйбака.
Біяграфія У 1980 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 1980 год ўрач-інтэрн, у 1981-84 гадах урач-ардынатар 1-га аддзялення, у 1984-88 загадчык аддзялення паталогіі нованароджаных у Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцыШейбак Лидия Николаевна .
У 1988—2005 асістэнт кафедры педыятрыі педыятрычнага факультэта, у 2005-10 дацэнт кафедры педыятрыі № 2, у 2010-13 прафесар кафедры педыятрыі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
З лютага 2013 па чэрвень 2014 года ўрач-неанатолаг аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі нованароджаных у Цэнтральным шпіталі імя Лукрэцыі Паім у г. Луанда ў Анголе.
З верасня 2014 года працягвае працаваць на 2-й кафедры дзіцячых хвароб.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па вывучэнні адаптыўных працэсаў у нованароджаных. З'яўляецца аўтарам метадаў медыцынскай прафілактыкі метабалічных парушэнняў ў нованароджаных дзяцей. Распрацавала і прапанавала да ўкаранення спосаб павышэння адаптацыйных магчымасцяў ў нованароджаных дзяцей.
Аўтар 155 навуковых публікацый, 7 патэнтаў на вынаходства, 2 манаграфій, 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і 12 рацпрапаноў. Пад яе кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая дысертацыя па неанаталогіі. На працягу шэрагу гадоў з'яўлялася членам Савета па абароне дысертацый пры ГрДМУ.
Асноўныя працы
Клинико-метаболические особенности адаптации новорожденных детей в ранний неонатальный период : диссертация … доктора медицинских наук : 14.00.09 : защищена 00.00.2004 : утверждена 04.02.2005 / Шейбак Лидия Николаевна. — Гродно, 2004. Адаптация новорожденных детей: клинико-метаболические аспекты : учебно-методическое пособие / Л. Н. Шейбак. — Гродно, 2012. Неонатология : учебно-методическое пособие / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2013. Неонатология с медицинской генетикой : курс лекций / [Л. Н. Шейбак и др.]. — Гродно, 2012.
Літаратура Шейбак Лидия Николаевна // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету : события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 395.
Катэгорыя:Педыятры Беларусі Катэгорыя:Постаці неанаталогіі Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта