«Арфей» — скульптурная кампазіцыя ў Мінску, размешчаная на пляцоўцы перад уваходам у будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі па вул. Грыбаедава, 22. Бронзавая скульптура вышынёй 4,62 м створана ў 1975 годзе скульптарам В. Занковічам. Кампазіцыя ўяўляе сабой фігуру юнака, які іграе на арфе, і вылучаецца спрошчанасцю форм, выцягнутымі прапорцыямі, што падае сілуэту экспрэсію, адухоўленасць. Пластыка скульптуры проціпастаўлена геаметрычным формам будынка музычнага каледжа, што робіць ўспрыманне яго рамантычна ўзнёслым.

Літаратура

Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Вуліца Грыбаедава (Мінск) Катэгорыя:Будынак Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі Катэгорыя:Творы Валянціна Занковіча