Дом па завулку Дабрамысленскім, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў былым прадмесці Добрыя Мыслі.

Гісторыя Пабудаваны ў 1932 годзе па праекце архітэктараў А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова.

18 красавіка 1942 г. пад Мінскам была дэсантавана група савецкіх разведчыкаў, у якую ўваходзіў Л. А. Барсукоўскі (камандзір). 27 ліпеня 1942 г. самалётам быў дастаўлены сувязны ЦК КП(б)Б М. М. Бортнік (П. М. Грыб). Яны павінны былі ўмацаваць разведгрупу С. К. Вішнеўскага, якая дзейнічала ў Мінску. Рацыя размяшчалася па кватэры А. Д. і М. Т. Загорскіх (кв. 53). Сеансы сувязі праводзіліся таксама з кватэры С. А. Берасневіча (вул. Быхаўская, 20, кв. 1). На гэтай кватэры працавала таксама рацыя разведгрупы С. К. Вішнеўскага. Разведчыкі наладзілі сувязь з Мінскім камуністычным падполлем. Восенню 1942 г. рацыя групы С. К. Вішнеўскага была запеленгавана акупантамі. Таму разведгрупа пайшла ў партызанскі атрад «Штурм» Мінскай вобласці. У пачатку студзеня 1943 г. члены групы загінулі.

У 1966 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1984 г. абноўлена (архіт. М. Ткачук; сілумін).

Архітэктура

У архітэктуры будынка канструктывісцкія рысы — рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным шкленнем, вялікія праёмы, выцягнутыя балконы — спалучаюцца з элементамі лаканічнага дэкору — рустоўкай, ліштвамі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:1932 год у Мінску Катэгорыя:Завулак Дабрамысленскі Катэгорыя:Збудаванні Мінска ў стылі канструктывізм Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аляксандра Воінава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Гілярава