Ігнат Ігнатавіч КазлоўскіВечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік)  — С. 13. // ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» (1917—1962) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

Ігнат Казлоўскі нарадзіўся 15 лютага 1917 года ў вёсцы Вялікія Прусы (цяпер Капыльскі раён Мінскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе ён скончыў дзевяць класаў школы. У 1936 годзе Казлоўскі быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1939 годзе ён скончыў Сталінградскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. З лістапада 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1943 годзе ён скончыў курсы ўдасканалення афіцэрскага складу.

Да канца вайны капітан Ігнат Казлоўскі быў штурманам 996-га штурмавога авіяпалка 224-й штурмавой авіядывізіі 4-га Украінскага фронту. За час свайго ўдзелу ў баях ён зрабіў 120 баявых вылетаў на штурмоўку і паветраную разведку вялікіх колькасцяў баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка, дастаўку боепрыпасаў і вывазу параненых з акружэння пад Вязьмай.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 жніўня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання па знішчэнні жывой сілы і тэхнікі праціўніка і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» капітан Ігнат Казлоўскі быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 8883.

Пасля заканчэння вайны Казлоўскі працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1960 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску. Памёр 9 чэрвеня 1962 года.

Быў таксама узнагароджаны чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў.

У гонар Казлоўскага усталяваны яго бюст у Вялікіх Прусах.

Літаратура  — С. 432.

Сто сталинских соколов. В боях за Родину. — 2-е изд., доп. — М.: Яуза, Эксмо, 2005

Спасылкі Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік)  — С. 13. // ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна»

Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Капыльскім раёне