Фламандскія бегінажы () — пасяленні-суполкі бягінак у Бельгіі і Нідэрландах, аб'екты са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Сярэднявеччы на паўночным захадзе Еўропы з'явіліся так званыя «бягінкі» — жанчыны, якія прысвяцілі сябе Богу, але не пайшлі ў манастыр, а аддалі перавагу жыццю ў замкнёнай суполцы ў горадзе. У выніку ў гарадах стварыліся «бегінажы» — цэлыя архітэктурныя комплексы, абнесеныя сцяной. Яны складаліся з дамоў і цэркваў, садоў і плошчаў, са сваёй планіроўкай і асобым рытмам жыцця.

Спачатку бягінкамі былі ўдовы крыжаносцаў, якіх апекавалі мясцовыя ўплывовыя асобы. Жанчыны займаліся грамадскай дзейнасцю — даглядалі сірот, хворых і людзей сталага веку, займаліся рукадзеллем.

Цяпер бягінак практычна не засталося, таму ў бегінажах жывуць студэнты, мастакі, людзі сталага веку. З 80 бегінажаў, якія былі калісьці, засталося каля 30, большасць з іх знаходзіцца ў Бельгіі. Некаторыя бегінажы захавалі сваю манастырскую функцыю, іншыя былі перароблены ў музейныя комплексы. Старэйшы бегінаж ва Фландрыі знаходзіцца ў горадзе Лір. Ён быў заснаваны ў XIII ст., падтрымліваўся герцагіняй Брабанцкай і дасягнуў вялікіх памераў — на плошчы ў 2 га размешчаны 62 дома з гародамі, у цэнтры царква Св. Маргарыты XVIII ст.

Бегінажы засталіся таксама ў Антверпене, Бруге, Тонгерэне і Лёвене.

Літаратура Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.

Катэгорыя:Бельгія Катэгорыя:Геаграфія Бельгіі Катэгорыя:ЮНЕСКА