Уладзі́мір Нічы́паравіч Ма́лін (, п. Яконава Цвярской губерні, Расійская імперыя — , г. ) — савецкі партыйны дзеяч. Член партыі з 1926 года, член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС (1956—1966). Сакратар ЦК КПБ. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР.

Біяграфія Скончыў Ленінградскі камуністычны універсітэт(1933), пасля на партрабоце.

У 1938—1939 гадах першы сакратар Магілёўскага абкама КП(б) Беларусі.

У 1939—1947 гадах сакратар ЦК КП(б) Беларусі, адначасова ў 1942—1944 гадах начальнік Палітупраўлення Цэнтральнага штаба партызанскага руху і намеснік яго начальніка. Старшыня Рэспубліканскага камітэта дапамогі па абслугоўванню хворых і параненых байцоў і камандзіраў. З жніўня 1943 па 1947 год 3-і сакратар ЦК КП(б) Беларусі.

У 1947—1949 гадах слухач курсаў перападрыхтоўкі пры ЦК УКП(б).

У 1949—1952 гадах сакратар Ленінградскага гаркама УКП(б).

У 1952—1954 гадах інспектар ЦК КПСС. Па некаторых дадзеных, пасля арышту А. М. Паскробышава выконваў яго абавязкі пры Сталінеакадэмік Аляксандр Фурсенка, «Конец эры Сталина».

У 1954—1965 гадах — загадчык агульным аддзелам ЦК КПСС.

У 1965—1970 гадах рэктар Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.

З 1970 года на пенсіі.

Яго сын Б. У. Малін працаваў у НДІ-35Электроника НТБ — научно-технический журнал — Зеленоградский Центр микроэлектроники: создание, расцвет, закат….

Спасылкі Артыкул на сайце «Хронаса»

Гістарычная даведка на сайце альманаха «Расія. XX стагоддзе»

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Члены бюро ЦК КПБ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Трэція сакратары ЦК КП(б)Б Катэгорыя:Сакратары ЦК КПБ Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання