Эрнст Вільгельм Леберэхт Тэмпель (; -) — нямецкі астраном і мастак-графік, першаадкрывальнік 5 астэроідаў і 12 камет.

Біяграфія Эрнст Темпель нарадзіўся 4 снежня 1821 г. у саксонскага горадзе Нідэркунерсдорфе. У 1837 годзе вучыўся літаграфскай справе ў Майсене. У 1840 годзе адправіўся ў падарожжа па Еўропе, наведаў Капенгаген, Стакгольм і Хрысціянію (цяперашні Осла).

У 1858 годзе пасяліўся ў Венецыі і адкрыў майстэрню па літаграфіі. Неўзабаве ажаніўся. Вельмі паспяхова выконваў заказы навукоўцаў па вырабе ілюстрацый. Збудаваў тэлескоп і з яго дапамогай у 1859 годзе адкрыў камету, а таксама туманнасць ў скопішчы Плеяд. У 1860 годзе атрымаў запрашэнне ў Марсельскую абсерваторыю. Працуючы ў гэтым французскім горадзе, адкрыў яшчэ шэраг нябесных целаў, у прыватнасці астэроідаў і камет. Яму належаць адкрыцці астэроідаў (64) Ангеліна, (65) Кібела, (74) Галатэя, (81) Тэрпсіхора і (97) Клато.

У 1870 годзе з пачаткам франка-прускай вайны Тэмпель быў вымушаны пакінуць Францыю і вярнуцца ў Італію. У 1875 годзе ўзначаліў абсерваторыю ў горадзе Арчэтры паблізу Фларэнцыі.

16 сакавіка 1889 года Тэмпель памёр у Арчэтры.

Памяць У гонар Тэмпеля названы астэроід (3808) Тэмпель і кратар на Месяцы.

Літаратура Колчинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп.. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с.

Катэгорыя:Першаадкрывальнікі камет Катэгорыя:Першаадкрывальнікі астэроідаў Катэгорыя:Члены Акадэміі дэі Лінчэі Катэгорыя:Астраномы XIX стагоддзя Катэгорыя:Астраномы Германіі