thumb|Сям'я правадыра сіў, 1911 г. Сіў — група карэнных народаў Паўночнай Амерыкі, якія размаўляюць на мовах сіў. У мінулым розныя групы сіў карысталіся асобнымі саманазвамі. У нашы дні шырока выкарыстоўваецца агульная саманазва Očhéthi Šakówiŋ (па назве ваеннай канфедэрацыі "Рада сямі агнёў")Oceti Sakowin Seven Council Fires . Назва сіў паходзіць ад слова Nadowessi (літаральна: "маленькія змеі") з мовы аджыбвэ. Французскія каланісты запісвалі яго ў множным ліку як Nadowessioux, а у якасці скарачэння выкарыстоўвалі Sioux /ˈsuː/.

Паходжанне Паводле міфалогіі лакота, Вялікі Дух стварыў сіў з аргелітуSioux creation myth [archive]. У Мінесоце знаходзіцца нацыянальны парк, у якім захоўваюцца аргелітавыя камяні, якія сіў шанавалі ў XVIII ст.Pipestone National Monument (U.S. National Park Service) Генетычныя даследаванні выявілі, што сіў — нашчадкі найстаражытнейшых перасяленцаў у Новы Свет, маюць агульнае паходжанне з іншымі індзейцамі Паўночнай і Паўднёвай АмерыкіThe Origin of Amerindians and the Peopling of the Americas According to HLA Genes: Admixture with Asian and Pacific PeopleHLA alleles and haplotypes among the Lakota Sioux: report of the ASHI minority workshops, part III..

Мяркуецца, што да канца 1 тысячагоддзя н. э. продкі сіў насялялі паўднёвы ўсход Паўночнай Амерыкі, былі блізкімі да прадстаўнікоў Місісіпскай культуры. Змены клімату дазволілі ім перасяліцца ў лясную зону на паўднёвы захад ад Вялікіх азёрEarly Sioux History , дзе яны займаліся пешым паляваннем. У канцы XVII ст. яны ўсталявалі гандлёвыя кантакты з французскімі каланістамі. Пад ціскам аджыбвэ і для развіцця гандлю перасяліліся ў верхнюю плыню Місуры, дзе асвоілі конегадоўлю і коннае паляванне на бізонаў. У першай палове XIX ст. насялялі шырокія прасторы Вялікіх раўнін.

Класіфікацыя Сталыя перасяленні продкаў сіў спрыялі ўзнікненню тэрытарыяльных груп, якія не заўсёды супадалі з родавым падзелам. Тыя ў сваю чаргу склалі ваенна-палітычную канфедэрацыю Рада сямі агнёў Očhéthi Šakówiŋ. У пісьмовы перыяд гісторыі чальцамі рады былі наступныя групыOceti Sakowin Seven Council Fires : Mdewakanton ("жыхары Святога возера") Wahpekute ("стралкі сярод лісця") Sisitonwan ("людзі балота") Wahpetonwan ("жыхары раёну лісця") Ihanktown ("канцавыя жыхары") Ihanktowana ("малыя канцавыя жыхары") Tetonwan ("жыхары раўнін")

Група Tetonwan падзялялася на 7 самастойных паляўнічых супольнасцяў.

У выніку міграцыі на Вялікія раўніны склаліся тры культурна-моўныя аб'яднанні: Дакота Лакота Накота

Да сіў не адносяцца, але размаўляюць на мовах сіў наступныя народы: Аканічы Атоэ Аява Білоксі Кау Катоба Кроу Куапау Місуры Монакан Мандан Омаха Осэйдж Понса Хідаца Хо-чанк

Культура thumb|Коннік-дакота, 1899 г. У старажытны перыяд, калі продкі сіў насялялі Паўднёвую Караліну, яны займаліся земляробствам, вырошчалі кукурузу, сланечнік, гарбузы. У далейшым важную ролю адыгрывала паляванне.

Асваенне конегадоўлі дазволіла весці качавы лад жыцця. Яны жылі малымі нуклеарнымі сем'ямі ў часовых тыпі, перамяшчаліся ўслед за статкамі дзікіх жывёл. Цэнтральнае месца ў культуры качэўнікаў займала вайна, падчас якой маладыя мужчыны мелі магчымасць падвысіць сваё сацыяльнае становішчаSioux Tribe. Распаўсюджаныя рамёствы: выраб зброі, пацерак, гарбарства і інш.

Традыцыйная рэлігія абапіралася на анімістычныя вераванні. Гуртаванне адбывалася падчас супольных рытуалаў, якія найчасцей арганізоўваліся ўлетку. Сіў асабліва знакаміты своім танцам сонца, багатай міфалогіяй і вусным фальклорам. У XX ст. сфарміравалася прафесійная культураSioux facts, information, pictures, часцяком англамоўная. Літаратары, журналісты і палітыкі сіў маюць значны ўплыў на развіццё руху за правы індзейцаў у ЗША.

Спасылкі SIOUX - Plains Humanities Alliance Sioux - Countries and Their Cultures Learn about the history of the Sioux Indians Lakota Country Times

Катэгорыя:Індзейцы Паўночнай Амерыкі