Фі́ліп І́ха (; , Стары Пльзенец, ЧССР) — чэшскі гандбаліст нямецкага клуба «Кіль» і ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі«Házená je můj život, odpovídal čtenářům iDNES.cz reprezentant Filip Jícha». Mladá fronta DNES. У 2010 годзе быў прызнаны найлепшым гандбалістам свету.

Біяграфія Вуцыцца пачынаў у Старым Пльзенцы.

У 1995—2000 гадах гуляў у пльзенскай «Славіі», адзін матч згуляў за «Ковапэтрал» Пльзень. У 18-гадовым узросце падпісаў прафесійны кантракт з пражскай «Дуклай», дзе заставаўся да 2003 года. Пасля выступаў за саудаўскі клуб «Аль-Ахлі» з Джыды і катарскі «Аль-Ахлі Спорт Клуб», аднак у тым жа годзе вярнуўся ў Еўропу і далучыўся да швейцарскага клуба «Санкт-Отмар». У 2004 годзе ізноў на пэўны час вярнуўся ў Катар. З 2005 выступае ў Бундэслізе, спярша ў «Лемга», дзе стаў першым чэхам, які заваяваў еўрапейскі трафей — Кубак ЕГФ. З 20 чэрвеня 2007 выступае ў клубе «Кіль» на пазіцыі разыгрывальніка.

З жонкай Ганай маюць дачку Валерыю і сына Вінцэнца.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Профіль на афіцыйным сайце «Кіля» Статыстыка выступаў за зборную

Катэгорыя:Гандбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па гандболе Катэгорыя:Ігракі ГК Славія Пльзень Катэгорыя:Ігракі ГК Дукла Прага Катэгорыя:Ігракі ГК Санкт-Отмар Санкт-Гален Катэгорыя:Ігракі ГК Лемга Катэгорыя:Ігракі ГК Кіль Катэгорыя:Ігракі ГК Барселона