Яўген Іванавіч Качанаў (1919—1945) — сяржант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія Нарадзіўся 20 жніўня 1919 года ў вёсцы Доўгавічы (цяпер — Мсціслаўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі).

Пасля заканчэння пачатковай школы працаваў шахцёрам. У 1939 годзе Качанаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да студзеня 1945 года сяржант Яўген Качанаў камандаваў аддзяленнем 416-га стралковага палка 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Польшчы.

27 студзеня 1945 года Качанаў адным з першых пераправіўся праз раку Одэр на поўдзень ад горада Штэйнау (цяпер — Сцінава) і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на яго заходнім беразе. У тых баях аддзяленне Качанава знішчыла каля 100 варожых салдат і афіцэраў. Нягледзячы на атрыманае раненне, Качанаў працягваў змагацца. 28 студзеня 1945 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў Домбзэне за 10 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад Сцінавы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 красавіка 1945 года сяржант Яўген Качанаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Польшчы Катэгорыя:Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне Катэгорыя:Сяржанты і старшыны СССР