Кобрынскі павет () — адміністрацыйная адзінка ў складзе Слонімскай, Літоўскай і Гродзенскай губерняў у 1795—1920 гадах. Цэнтр — Кобрын.
Гісторыя Кобрынскі павет у складзе Слонімскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1795 годзе на тэрыторыі, якая адышла да Расійскай імперыі ў выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. У 1797 годзе павет адышоў да Літоўскай губерні, а ў 1801 — да Гродзенскай. У 1920 годзе павет адышоў Польшчы.
Насельніцтва Паводле перапісу 1897 года ў павеце жыло 184,5 тысяч чалавек, у тым ліку ўкраінцаў — 79,6 %; яўрэяў — 13,7 %; рускіх — 3,1 %; палякаў — 2,2 %; беларусаў — 0,8 %. У павятовым горадзе Кобрыне жыло 10 408 чал.Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
Адміністрацыйны падзел У 1913 годзе ў павеце было 30 валасцей:
Антопальская воласць (цэнтр — м. Антопаль); Бездзежская воласць (цэнтр — с. Бездзеж); Блоцкая воласць (цэнтр — с. Ліпецк); Брашэвіцкая воласць (цэнтр — с. Брашэвічы); Верхалеская воласць (цэнтр — с. Навасёлкі); Валавельская воласць (цэнтр — с. Валавель); Варацэвіцкая воласць (цэнтр — с. Варацэвічы); Гарадзецкая воласць (цэнтр — м. Гарадзец); Драгічынская воласць (цэнтр — м. Драгічын); Дружылавіцкая воласць (цэнтр — с. Дружылавічы); Дзівінская воласць (цэнтр — м. Дзівін); Залеская воласць (цэнтр — с. Залессе); Збіражская воласць (цэнтр — с. Збірагі); Зёлаўская воласць (цэнтр — с. Зёлава); Іванаўская воласць (цэнтр — м. Іванава); Ілаская воласць (цэнтр — с. Грушава); Імянінская воласць (цэнтр — с. Аляксеевічы); Казішчанская воласць (цэнтр — с. Казішча); Макранская воласць (цэнтр — с. Макраны); Мотальская воласць (цэнтр — м. Моталь); Адрыжынская воласць (цэнтр — с. Адрыжын); Азяцкая воласць (цэнтр — с. Азяты); Асавецкая воласць (цэнтр — с. Восаўцы); Асаўніцкая воласць (цэнтр — в. Асаўніца); Падольская воласць (цэнтр — в. Ярэмічы); Прускаўская воласць (цэнтр — с. Чаравачыцы); Рагазнянская воласць (цэнтр — в. Хведкавічы); Сяхновіцкая воласць (цэнтр — в. Сцяпанкі); Стрыгаўская воласць (цэнтр — с. Стрыгава); Хомская воласць (цэнтр — м. Хомск)
Ураднікі павета Кобрынскія павятовыя маршалкі
Літаратура
Катэгорыя:Паветы Гродзенскай губерні