Новадзявочыя могілкі () — могілкі ў Маскве.

Гісторыя Узніклі ў XVI стагоддзі на тэрыторыі Новадзявочага манастыра. У 1898—1904 гадах тэрыторыя могілак была пашырана і ўключыла ўчастак за паўднёвай сцяной манастыра. Тэрыторыя могілак была гэтак жа значна пашырана ў 1949 годзе.

У XIX стагоддзі на Новадзявочых могілках з’явіліся магілы купцоў, пісьменнікаў, музыкаў, навукоўцаў, а ў XX стагоддзі — вядомых савецкіх дзеячоў. На Новадзявочых могілках пахаваныя многія расійскія і савецкія дзеячы навукі, літаратуры, мастацтва, военачальнікі, палітыкі, дзяржаўныя дзеячы.

Многія надмагіллі — напрыклад, работы скульптараў М. А. Андрэева, С. Ц. Канёнкава, Э. І. Неізвеснага — уяўляюць самастойную мастацкую каштоўнасць.

Спасылкі

Катэгорыя:Могілкі паводле алфавіта Катэгорыя:Могілкі Масквы