Амшэнцы, хемшылы, хемшыны (саманазвы: хемшынлі, хамшэцы; ; ) — субэтнічныя групы армян. Вобласць рассялення — узбярэжжа Чорнага мора ад правінцыі Самсун у паўночна-цэнтральнай частцы Турцыі да поўдня Расіі. Існуюць таксама значныя абшчыны ў рэгіёне Ізміт у заходняй Турцыі, у розных гарадах Цэнтральнай Азіі, сярод замежных працоўных у Германіі. Агульная колькасць этнасу можа дасягаць 400 тыс. чалавек.

Гавораць на дыялектах армянскай і турэцкай моў.

Этнагенез Армянскія князі Хамам і Шапух Аматуні, страціўшы ў бітве з арабамі свае ўладанні ў , перасялілі 12 000 армян у межы Візантыйскай імперыі. , аўтар канца VIII стагоддзя паведамляеГевонд, История халифов, II:

Пазбавіўшыся ўсёй маёмасці, голыя, босыя, галодныя, патрабуючыя ежы, хоць ужо і позна, яны вырашылі перайсці ў краіну грэчаскую. Лік іх, кажуць, быў да 12,000 мужоў з жонкамі і дзецьмі. Правадырамі іх былі Шапухр, з роду Аматуні, Хамам, сын яго і іншыя з вяльможаў армянскіх і іх вершнікаў. Неміласэрныя непрыяцелі пагналіся за імі і нагналі іх на межах Іверыі, у вобласці Хог; але былі пабіты і адпраўлены ў 6егства; а самі яны перайшлі раку Акампсіс, якая, працякаючы па краіне на паўночны захад праз Егерыю, пускаецца ў Понт. Па пераходзе іх праз раку, чутка пра іх хутка дайшла да імператара Канстанціна, які заклікаў іх да сябе, узнагародзіў ушанаваннямі вяльможаў і іх вершнікаў; а астатні народ пасяліў у пладаноснай і багатай краіне.

Яны заснавалі горад Тамбур (Дамур) у Пантыйскіх горах, пазней пераназваны ў Хамамшэн і далей у Хамшэн (такая армянская і мясцовая назва; афіцыйная турэцкая назва — Hemşin). Этнічная група, практычна адрэзаная ад астатняй часткі армянскага этнасу, захавала асаблівы дыялект.

Большасць амшэнскіх армян былі хрысціянамі і прыналежалі да Хачкарскай епархіі Армянскай апостальскай царквы. У 1461 годзе Амшэн быў захоплены туркамі. Пасля асманскага заваявання на працягу XVI—XVIII стагоддзяў значны лік амшэнцаў прыняў іслам, аднак захаваў сваю мову і культуру. Ісламізаваныя амшэнцы (хемшылы) не пераследаваліся турэцкімі ўладамі. У XIX стагоддзі хемшылы насялялі ўсходнія раёны Трапезундскага вілаета Асманскай імперыі.

Амшэнцы, якія не прынялі іслам, у большасці сваёй перасяляліся ў заходнюю частку Понта: у Трабзон, Гірэсун, Арду, Самсун, на захад Турцыі (Адапазары, Балу і інш.), а пазней таксама на чарнаморскае ўзбярэжжа Расійскай імперыі. Толькі ў асобных раёнах Амшэна, прыкладам, у мястэчку Еліявіы, захоўвалася хрысціянскае насельніцтва. У пачатку XX стагоддзя, у сувязі з генацыдам армян і вайной за незалежнасць Турцыі, большасць выратаваных амшэнцаў-хрысціян Турцыі эмігравала ў селішчы на тэрыторыі Расіі. Група амшэнцаў з Адапазары, згодна некаторым крыніцам, знайшла сховішча ў Арменіі.

Сярод амшэнцаў, якія перасяліліся на чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, выхадцаў з Амшэна практычна няма; пераважаюць трапезундцы і ардусцы. Пры знаёмстве прынята цікавіцца «паходжаннем» суразмоўцы. Лічыцца, што трапезундскія амшэнцы, звонку святлейшыя, адносна высокія, з «буйнымі» рысамі твару, лагодныя, меланхалічныя і крыху гультаяваты, тым часам як амшэнцы з Арду — актыўныя, нават агрэсіўныя, да таго ж непапраўныя брыдкасловы. Паводле жартаўлівай традыцыі, пры выбары мужа перавага аддаецца менавіта выхадцам з Орду, як больш прадпрымальным, здольным забяспечыць сям'ю, а жаніцца трэба з дзяўчынамі з Трапезунда, сціплымі і рахманамі, у адрозненне ад наравістых і «языкатых» дзяўчын з Арду.

Этнічныя групы Амшэнцаў можна падзяліць на тры асноўныя групы.

Амшэнцы (хемшылы) заходняй групы (хемшынлі), ці баш-хемшыны, жывуць галоўным чынам у горных вёсках іла Рызе. Гэта мусульмане-суніты, пададзеныя ў вялікай колькасці ў раёнах Чамлыхемшына (Вія) і Хемшына. Меншыя па колькасці абшчыны хемшылаў жывуць далёка на захадзе Турцыі ў ілах Стамбул, Эрзурум, Сакар'я, Дзюзджэ, Каджаэлі і Зангулдак. Заходняя група выкарыстоўвае асаблівы дыялект турэцкай мовы, што завецца хемшынчэ.

Амшэнцы ўсходняй групы (хамшэцы), ці хапа-хемшыны, таксама з'яўляюцца мусульманамі-сунітамі і жывуць у іле Артвін, большай часткай у горадзе Кемалпаша (Макрыялі), у раёне Хопы, а таксама ў мястэчку (Берліван) у раёне Барчка.

Усходнія амшэнцы дзеляцца на наступныя патранімічныя падгрупы: Турцэванцы (у тым ліку джэрмакцы) — найболей шматлікая група Ардлецы Сеўкедацы (карадэрлі, інфармацыя пра іх у наш час адсутнічае) род Тапалаглу (асобная этнічная група, якая прылічае сябе да хапа-хемшылаў)

Амшэнцы паўночнай групы (хамшэнцы) з'яўляюцца нашчадкамі неісламізаванай часткі амшэнцаў, якія пакінулі Хамшэн у перыяд звароту ў іслам астатняга насельніцтва і асталяваліся спачатку ў раёнах Самсуна (Джанік, Куршунлу, Чаршамба), Арду, Гірэсуна і Трабзона (у даліне Кардару, «Чорнай рэчкі» да ўсходу ад Трабзона). Большасць гэтых амшэнцаў цяпер жывуць у Краснадарскім краі, у прыватнасці ў Сочы, у Абхазіі і Адыгеі. З'яўляючыся хрысціянамі, яны захоўваюць самабытную культуру і асаблівую амшэнскую самасвядомасць. Як і амшэнцы ўсходняй групы, яны гавораць на амшэнскім дыялекце, завучы яго hяйрэн(армянскі). Сярод асаблівасцей дыялекту — «оканне», замена гуку «р» на «й», выкарыстанне суфікса «-уш» заміж «-ел» и «-ал» у нявызначанай форме дзеяслова і інш.

Амшэнцы паўночнай групы дзеляцца на наступныя патранімічныя падгрупы: Джанік-ардуйцы (у тым ліку уньецы, тэрмецы, чаршампацы, фатсацы) Трабзонцы (у тым ліку мала)

Сучаснае становішча амшэнцаў у свеце

Амшэнцы Турцыі У наш час назіраецца ўсеагульны і значны воплеск цікавасці да культуры амшэнцаў (хемшылаў) у Турцыі. Першы гульнявы фільм на хемшынскім дыялекце, «Мамі» («Бабуля»), быў зняты ў 2000 годзе. Амшэнскі спявак Гёкхан Бірбен (Gökhan Birben), прадстаўнік Заходняй групы, і лазскі спявак Кязым Каюнджу (Kâzım Koyuncu) таксама спяваюць на хемшынскім дыялекце. У 2005 годзе выйшаў першы альбом вылучна з народнымі песнямі, што выконваюцца галоўным чынам на хемшынскім, пад назвай «Хто гэта? — Песні амшэнцаў» (Vova — Hamşetsu Ğhağ).

Старое пакаленне амшэнцаў-мусульманаў негатыўна ўспрымае назву «эрмені» (то бок «армяне»: так завуць амшэнцаў іх суседзі ), аднак моладзь, асабліва з моцнымі левымі палітычнымі перакананнямі, імкнецца да армянскай самаідэнтыфікацыі.

(Mesut Yılmaz), былы прэм'ер-міністр Турцыі, выхадзец са Стамбула, паходзіць часткова з заходне-амшэнскай сям'і. Іншыя вядомыя амшэнцы — міністр адукацыі Ахмет Тэўфік Ілеры (Ahmet Tevfik İleri), які нарадзіўся ва ў вёсцы Ялткая (Гомна), і Мурат Караялчын (Murat Karayalçın), цяперашні лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Турцыі (SHP) і былы мэр горада Анкара. Амшэнцам быў галоўны візір Атаманскай імперыі напярэдадні Крымскай вайны 1853 года Дамат Мехмет Алі Паша (Damat Mehmet Ali Pasha).

У апошні час у месцах традыцыйнага рассялення амшэнцаў у Турцыі ўзрос лік турыстаў, якіх прыцягвае хараство такіх месцаў, як , і Айдэр. Многія амшэнцы абураны такім раптоўным турыстычным бумам, з-за якога трапляюць у небяспеку мясцовая прырода і культура. «Айдэр пачаў зводзіцца пасля таго, як дарога злучыла яго з суседнім горадам Чамлыхемшынам» — кажа мясцовы амшэнскі актывіст Сельчук Гней, які лічыць сваёй мэтай ахову родных месцаў — даліны Фыртына (Fırtına, Furtuna), змешчанай па суседстве.

Амшэнцы ў Расіі і былым Савецкім Саюзе У 1878 годзе па Сан-Стэфанскаму мірнаму дагавору ў склад Расійскай імперыі ўвайшола , на тэрыторыі якой знаходзіліся дванаццаць хемшыльскіх сёл.

25-26 лістапада 1944 года хемшылы разам з грэкамі, курдамі, туркамі-месхетынцамі былі дэпартаваны з Аджарыі як «нядобранадзейнае насельніцтва» ў Кіргізію і Казахстан. Большасць з іх пасялілі малымі групамі ў Паўднёвай Кіргізіі (галоўным чынам, у раёне Оша і Джалалабада), невялікую частку — у Чымкенцкай і Джамбульскай абласцях Казахстана. У 1956 іх вызвалілі ад адміністрацыйнага нагляду, але не далі вярнуцца ў тыя месцы, адкуль яны былі высланы.

У 1982—1984 гадах 22 хемшыльскія сям’і пераехалі з Кіргізіі ў Апшаронскі раён і, прыкладна ў гэты ж час, разам з першымі сем’ямі туркаў і курдаў — у станіцу Беларэчанскага раёна Краснадарскага края. Міжнацыянальныя канфлікты ў Сярэдняй Азіі падпіхнулі каля 200 хемшыльскіх сем’яў з Кіргізіі бегчы ў Краснадарскі крайХемшилы // Энциклопедия Кирилла и Мефодия.

У канцы 1980-х хемшылы Казахстана скіравалі петыцыю ўраду СССР з просьбай дазволіць ім перасяліцца ў Арменію. Аднак іх просьба была адпрэчана Масквой з прычыны боязяў, што перасяленне мусульман у Арменію можа выклікаць канфлікт з хрысціянскім насельніцтвам.

Пасля распаду Савецкага Саюза большасць амшэнцаў жылі ў адносным спакоі, аднак амшэнцы Абхазіі аказаліся ўцягнутымі ў на баку абхазаў.

У Краснадарскім краі амшэнцаў, як і , не і не выдавалі ім расійскіх пашпартоў. З 2000 некалькі сот амшэнцаў-мусульман, якія перасяліліся з Казахстана і Кіргізіі ў Краснадарскі край (галоўным чынам у раён Апшэронска), спрабавалі атрымаць фармальнае прызнанне з боку мясцовых улад, але атрымалі адмову. Амшэнскія арганізацыі звярнуліся ў абарону сваіх субратаў з лістамі ў адрас расійскага пасла ў Ерэване з просьбай пра дапамогу расійскіх федэральных улад у падаванні амшэнцам-мусульманам законнага статусу.

Сярод амшэнцаў-хрысціянаў расце цікавасць да сваёй культуры і гісторыі. У 2006 у Краснадары выйшаў першы музычны альбом на амшэнскай мове з фальклорнымі песнямі ў выкананні гурта «Караван». Навукова-інфармацыйны і культурны цэнтр пачаў працу па аднаўленні культурнай спадчыны амшэнцаў, пражываючых у рэгіёне. У Сухуме выдаецца газета «Амшэн».

Колькасць хемшылаў у Расійскай Федэрацыі — 1,5 тыс. чалавек. Большасць жыве ў Краснадарскім краі (1 тыс. чал), найболей кампактнае — у і , а таксама ў Растоўскай вобласці і Грыбанаўскім раёне Варонежскай вобласці.

Культура

Амшэнцы вядомыя як апавяданнікі пацешных анекдотаў, загадак і гісторый. Некаторыя з анекдотаў, што расказваюцца амшэнцамі-мусульманамі, заснаваны на старажытнейшых армянскіх аповедах, што зведалі «дэхрысціянізацыю».

Свае танцы амшэнцы суправаджаюць самабытнай музыкай, выкарыстоўваючы (пантыйскую валынку, Заходняя група), (народную пантыйскую скрыпку), (самшытавую флейту, Усходняя група) і хамшна-зурну (амшэнскую зурну, Паўночная група).

Традыцыйнымі заняткамі амшэнцаў Турцыі з'яўляецца вырошчванне чаю і кукурузы, жывёлагадоўля і пчалярства. Амшэнцы паўночнай групы, пражываючыя на поўдні Расіі і ў Абхазіі, займаюцца вырошчваннем цытрусавых, тытуню, кукурузы, чаю, гадоўляй тутавага шаўкапрада, а таксама рыбнай лоўляй. Некаторыя з амшэнцаў (як мусульмане, так і хрысціяне) вядомыя ў месцах жыцця як бачныя кандытары, трымальнікі рэстаранаў і транспартнікі. Амшэнцы Турцыі з'яўляюцца хвацкімі збройнікамі.

Прызнанне ў армянскім грамадстве Большасць армян прызнае амшэнцаў, як мусульман, так і хрысціян, армянамі.

Гл. таксама Амшэн Крыптаармяне Заходнія армяне

Крыніцы

Літаратура

Chirikba Viacheslav, «Armenians and their Dialects in Abkhazia.» In: Evidence and Counter-Evidence. Festschrift Frederik Kortlandt. Volume 2, SSGL 33. Amsterdam — New York: Rodopi, p. 51-67 (ISBN 978-90-420-2471-7) Hovann Simonian, The Hemshin: A Handbook, Curzon Press, December 30, 2006 (ISBN 0-7007-0656-9) Хемшилы // Энциклопедия Кирилла и Мефодия Торлакян Б. Г. Этнография амшенских армян // Амшенская библиотека. № 1. Историко-этнологический сборник. Краснодар, 2002

Торлакян Б. Г. Одежда амшенских армян в конце XIX в. Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Анисимова В. Н., Киселёв А. А., Попов А. П. Армяне села Сукко (этнографические заметки). Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Атабекян Н. В., Григорян К. Э. и др. Армяне села Гайкадзор (этнографические заметки). Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Гололобов И. В. Свадебная обрядность армян села Гайкадзор. Центр понтийско-кавказских исследований. Краснодар, 1995 Минасян М. Г. Армяне При­чер­но­морья. Ер., 1990. Peter Alford Andrews, Ethnic Groups in the Republic of Turkey, Dr. Ludwig Reichert Verlag, Wiesbaden, 1989. (ISBN 3-89500-297-6) Mack Chahin, The Kingdom of Armenia: A History, Routledge, London, 2001. (ISBN 0-7007-1452-9)