Ірына Генадзеўна Жук дзявоч. Якалцэвіч (нар. ) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў скачках з шастом. Майстар спорту Беларусі, рэкардсменка Беларусі. Бронзавы прызёр Чэмпіяната Еўропы ў памяшканнях (Торунь, 2021).
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў скачках з шастом з вынікам 4,50 мСписочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года заняла 12 месца ў скачках з шастом з вынікам 4,35 м.
Чэмпіёнка і рэкардсменка Беларусі ў скачках з шастом з вынікам 4,70 м у 2019 годзе. Рэкардсменка Беларусі ў памяшканні з вынікам 4,73 м у 2021 годзе. У 2021 годзе абнавіла нацыянальны рэкорд Беларусі, скочыўшы на 4,74 м.
Спасылкі
Катэгорыя:Скакуны з шастом Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы