«Камае́дзіца» (Kamaedzitca) — беларускі метал-гурт. Назву атрымаў у гонар язычніцкага свята пакланення мядзведзю.
Па стане на люты 2017 года, гурт выпусціў 6 студыйных альбомаў — «Дзеці Леса» (2004), «Пяруне» (2008), «Вернасць» (2011), «Чалавек планеты» (2011), «Безмолвные слова твои» (2012), «xQzTN 3087» (2014). Таксама гуртом Камаедзіца быў запісаны альбом «Триединство» разам з гуртом Коловрат (Расія) і Арья Варта (Украіна).
У музыцы гурта, акрамя паганскага металу, можна пачуць ноткі такіх стыляў, як мелодык дэз і дэз метал.Kamaedzitca / Metalmap.by
Удзельнікі гурта лічаць сябе нацыянал-сацыялістамі, прытрымліваюцца антыхрысціянскіх пазіцыяў, падтрымліваюць ідэі трыадзінства (аб'яднання народаў Украіны, Расіі ды Беларусі, лічачы іх за адзін народ).
Дыскаграфія
Альбомы Дзеці леса (2004) Пяруне (2008) Вернасць (2011) Чалавек планеты (2011) Безмолвные слова твои (2012) xQzTN 3087 (2014)
Супольныя праекты Hard Life Heavy Music. Metallection III (2004) Триединство (2012)
Іншае Пачатак свята, дэма (2004) 13 Years of Honour, зборнік (2014)
Удзельнікі Алег Губіч (Люты): спеў, жалейка, флейта Ігар Шасцярнёў: гітара, клавішы Павел Котаў: гітара Максім Шыфрын: бас-гітара Антон Кагаткоў: ударныя
Літаратура
Спасылкі Пра Камаедзіцу на сайце Encyclopaedia Metallum
Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Фолк-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы паводле алфавіта Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2002 годзе Катэгорыя:РСК-гурты Беларусі