Змі́цер Вайцюшке́віч (нар. , Бярозаўка) — беларускі кампазітар, спявак, вядоўца і музыка. Вядомы таксама пад мянушкай Todar.
Біяграфія Нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Бярозаўка Лідскага раёна. У 1978—1986 гадах вучыўся ў школе з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. У 1986—1990 гадах у музычным вучылішчы па класе кларнету ў Лідзе.
Працягнуў навучанне ў Інстытуце культуры (кларнет, 1990—1995) і Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі (вакал, 1993—1995).
Жанаты з Галінай Казіміроўскай, рэгентам хору Concordia. Маюць сына Язэпа.Вайцюшкевіч малодшы ўпершыню з'явіўся на публіцы! // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 08.01.2010
Удзельнічаў у гуртах KRIWI і Палац. Цяпер лідар і кіраўнік гурту WZ-Orkiestra.
Фота
Дыскаграфія
Альбомы Цацачная крама (2001) — песні пра краму, дзе прадаюцца цацкі-жывёлы, на вершы Леаніда Дранько-Майсюка Балады (2002) — песні на народныя тэксты і з часткова народнай музыкай Паравіны году (2003) — песні на вершы Алеся Камоцкага Паравоз каханьня (2004) — песні на вершы Рыгора Барадуліна (2005) — песні па-руску на вершы Уладзіміра Маякоўскага Месяц і сонца (2005) — песні на японскія вершы, перакладзеныя на беларускую мову Танга з ружай (2006) — песні на вершы Уладзіміра Някляева Песьні з доўгай шуфляды. Нявыдадзенае (2006) — песні, якія ня трапілі на ранейшыя дыскі, малавядомыя Калыханкі (2007) — сумесны музычны праект разам з Дзіцячым фондам ААН UNICEF (2007) — песні на вершы Генадзя Бураўкіна Тое, што трэба (2008) Мой сябра анёлак (2009) Беларуская песня (2010) — запіс канцэрту, з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча Чара (2011) Што на сэрцы (2011) Ваячак (2012) Варанок (2013) Наша песня (2015) Камета (2016) У нашых снах (2017) — справаздача за 10 год творчай супрацы з Уладзімірам НякляевымВайцюшкевіч і Някляеў выдалі дыск «У нашых снах» (+слухаць) / Experty.by Люблю (на вершы У. Маякоўскага) (2018) Зорка Дзіва (2019) На Каляды (2020) Вецер (2022)
Супольныя праекты і складанкі Народны Альбом (1997) Я нарадзіўся тут (2000) Сьвяты вечар (2000) Personal Depeche (2002) — «I Want You Now» Бывайце здаровы. Bella Ciao (2004) Скрыпка дрыгвы (нявыдадзены) Прэм’ер Тузін 2005 (2005) — «Вясновы дзень», «Я ішоў да цябе» Прэм’ер Тузін 2006 (2006) — «Дарога», «Сьвята ў вёсцы» Мой сябра анёлак (2009) Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009) — «Jak Viecier»
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Змітра Вайцюшкевіча Livejournal Змітра Вайцюшкевіча Старонка Змітра Вайцюшкевіча на West Records КУЛЬТурныя людзі: Зміцер Вайцюшкевіч
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Гітарысты Беларусі Катэгорыя:«Чорны» спіс дзеячаў мастацтва і творчых калектываў