Крысці́на Сярге́еўна Цімано́ўская (нар. , Клімавічы, Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на кароткія дыстанцыі. У выніку скандалу на Алімпійскіх гульнях 2020 года атрымала палітычны прытулак у Польшчы, пасля чаго выступае за Польшчу.
Біяграфія Чэмпіёнка Беларусі 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.87Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год .
Пераможца Рэспубліканскай універсіяды 2016 года ў бегу на 200 метраў з вынікам 23.74.
Сярэбраная прызёрка Чэмпіяната Еўропы сярод моладзі 2017 года ў бегу на 100 метраў з вынікам 11,54.
Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў 17 жніўня 2020 года разам з іншымі спартсменамі Нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і членамі калектыва Рэспубліканскага цэнтра па лёгкай атлетыцы асудзіла гвалт і назвала дзеянні сілавых структур незаконнымі і непрымальнымі17 августа прошлого года в инстаграме спортсменки Кристины Тимановской был опубликован пост с текстом:.
У 2021 годзе Крысціна Ціманоўская кваліфікавалася для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа на дыстанцыях 100 і 200 метраў. Пасля таго як дзве беларускія спартсменкі не былі дапушчаны да ўдзелу ў эстафеце 4х400 метраў з прычыны недастатковай колькасці допінг-проб, беларускае спартыўнае кіраўніцтва ўключыла ў спіс удзельніц Крысціну Ціманоўскую, якая не ўдзельнічала ў спаборніцтвах на данай дыстанцыі на прафесійным узроўні. 30 ліпеня спартсменка заявіла, што яна не ўдзельнічала ў прыняцці гэтага рашэння і даведалася пра яго постфактум, а таксама раскрытыкавала спартыўнае кіраўніцтваИз-за косяка чиновников (они включили дурака и не признают вину) у беларусов в Токио подвисла эстафета 4 по 400. Вечарам таго ж дня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» пачалося цкаванне спартсменкіНет результата — нужен скандал. Тирада возмущения в соцсетях от легкоатлетки Кристины Тимановской. 31.07.2021 .
1 жніўня беларуская дэлегацыя адхіліла Крысціну Ціманоўскую ад далейшага ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях «у сувязі з эмацыйна-псіхалагічным станам» і паспрабавала пасадзіць спартсменку на самалёт, каб вывезці ў МінскБегунью из Беларуси насильно депортируют из Токио. Она отказалась бежать эстафету на Олимпиаде-2020. Ціманоўская назвала хлуснёй афіцыйную прычыну і заявіла, што дактары яе не аглядалі. Спартсменка адмовілася пакідаць Токіа і запрасіла дапамогі ў Міжнароднага алімпійскага камітэтаБФСС обратился в МОК с требованием пожизненной дисквалификации и лишением аккредитации на ОИ Моисевича, Шумака, Юрчика и Довгалёнка, 2.08.2021«Боюсь, что в Беларуси меня могут посадить в тюрьму». Кристина Тимановская может попросить политического убежища в Австрии // Sports.ru, 1.08.2021.
5 жніўня Крысціна Ціманоўская прыбыла па гуманітарнай візе ў Варшавуnovychas.by. 9 жніўня на сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Польшчы выказала зацікаўленасць працягнуць спартыўную кар’еру, ёй прызначана спартыўная стыпендыяweb.archive.org.
28 чэрвеня 2022 года атрымала польскае грамадзянства рашэннем Прэзідэнта Польшчы Анджэя ДудыБягуння Крысціна Ціманоўская атрымала польскае грамадзянства. У лютым 2023 года Крысціна Ціманоўская выйграла свой першы медаль на чэмпіянаце Польшчы, заняўшы другое месца ў бегу на 60 м, затым на студэнцкім чэмпіянаце стала першай на дыстанцыі 200 метраў/t.me/zozhteam.
Прадстаўляла Польшчу на чэмпіянаце свету 2023 ў Будапешце. Выйшла ў паўфінал у бегу на 200 м. Разам з нацыянальнай камандай стала фіналісткай у эстафеце 4х100 м, дзе полькі занялі 5-е месца. Бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы 2026 у Бірмінгеме ў эстафеце.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Бегуны на кароткія дыстанцыі Беларусі Катэгорыя:Майстры спорту Беларусі Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года