«Бан-Жвірба» — беларускі музычны гурт з Гомелю, заснаваны ў 1999 годзе на базе гурта The Dazers.
Гісторыя Гурт сварылі ў 1999 годзе ўдзельнікі гурта The Dazers: Міця Гаўрылін, Руслан Таргонскі, Уладзімір Перагудаў, Крысціна Прыходзька-Перагудаў і Дзмітрый Лазарэнка. Найперш канцэртавалі ў сваім горадзе. Дэбютавалі 2 верасня 1999 года на разагрэве ў N.R.M.. У 2000 годзе выпусцілі свой першы альбом, аднайменны з назвай гурта. Сталі вядомымі дзякуючы песні «Канапелька». У лістападзе 2000 года гурт браў удзел у першым беларускім свяце фолку «Таўкачыкі» ў Мінску. У 2001 годзе канцэртавалі супольна з гуртам Крама. Пасля сканчэння канцэртаў у гэтым жа годзе з гурта сыйшоў Дзмітрый Лазарэнка, якога змяніў Дзмітрый Вінаградаў з Homo Erectus. У 2005 годзе гурт выпусціў другі альбом — Палын-трава. У 2007 годзе выпусцілі трэці альбом Забабоны . Юбілейны альбом Дагары нагамі атрымаў у 2010 годзе гран-пры на фэсце Рок за Бобров"Рок за «Бобров» — репортаж / logoysk.by.
З 2000 года ўдзельнічалі ў фэстывалі Басовішча. У 2001 годзе былі на гэтай імпрэзе ўзнагароджаныя прэміяй Беларускага Аб’яднання Студэнтаў у Польшчы . Выступалі таксама на шматлікіх іншых фестывалях Беларусі, Польшчы, Украіны і Расіі.
У 2013 годзе гурт змяніў вакалістку і абвясціў аб падрыхтоўцы да запісу новага альбома.“Бан-Жвірба” рыхтуюць альбом з новай вакалісткай
Дыскаграфія
Альбомы Бан-Жвірба (2000) Палын-трава (2005) Забабоны (2007) Дагары нагамі (2010) Удзел у зборніках Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New (2009), трэк «Małpy»
Літаратура
Катэгорыя:Фолк-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1999 годзе Катэгорыя:Рок-гурты Беларусі