Вікторыя Леанідаўна Чаўлытка (, ) — беларуская тэатральная Вікторыя Чаўлытка .
Біяграфія
Нарадзілася 5 кастрычніка 1982 года ў Маладзечне.
У 2004 годзе скончыла тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс заслужанага артыста БССР У. А. Мішчанчука).
З 2002 па 2004 год працавала ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага. У Купалаўскім тэатры з 2004 года.
Ролі ў Купалаўскім тэатры
Ганна Мартынаўна Змяюкіна («Вяселле» паводле А. Чэхава); Бежанка («Не мой» паводле А. Адамовіча); Шміт («Офіс» ); Панна («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» паводле твораў Ф. У. Радзівіл); Жонка Кума («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля); Ганна («Людзі на балоце» паводле І. Мележа); Гаспадыня («Лістапад. Андэрсен» паводле А. Паповай); Прачка, выканаўца песні «Толькі ты» («Местачковае кабарэ»); Маша («Чайка» А. Чэхава); Выканаўца песні «Смерць п’е не з бакала» («Вельтмайстар акардэон» М. Мермана); Сафія («Шабаны» А. Бахарэвіча); Бэці Дарланж («Школа падаткаплацельшчыкаў» і ).
Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага