350px|міні|Этнапалітычная карта Азербайджана (2024 год, пасля распаду непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі і зыходу армян Нагорнага Карабаха ў 2023 годзе). 350px|міні|Этнапалітычная карта Азербайджана (1994-2020, пасля Першай карабахскай вайны і да Другой карабахскай вайны). Мовы Азербайджана — мовы, якімі карыстаецца Насельніцтва Азербайджана. Афіцыйная мова Азербайджана — азербайджанская — цюркская мова, якая мае шмат агульнага з сучаснай турэцкай мовай. На ёй гавораць каля 96,6 % насельніцтва краіны і ў той жа час руская і англійская граюць важную ролю як мовы адукацыі і камунікацыі.The State Statistical Committee of the Republic of Azerbaijan : Population by ethnic groups Армянамоўная супольнасць Нагорнага Карабаха больш не падпарадкоўваецца ўраду. Лезгінская, талышская, аварская, грузінская, будухская, джухуры, хіналугская, крыцкая, рутульская, цахурская, тацкая і удынская — мовы нацыянальных меншасцяў.

Усе вышэйзгаданыя мовы (за выключэннем армянскай, лезгінскай, аварскай і грузінскай) знаходзяцца пад пагрозай знікнення, бо на іх гавораць менш 10000 чалавек, у некаторых моў менш 1000 носьбітаў.

Мовы Азербайджана + Насельніцтва па роднай мове (2009) Мова Насельніцтва % Азербайджанская 8 172 800 92,09 Лезгінская 162 540 1,82 Армянская Афіцыйная ацэнка Дзяржаўнага Статыстычнага Камітэта Азербайджана, якая ўлічвае армян у раёнах Азербайджана, падкантрольных непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы. 120 180 1,34 Руская 119 300 1,33 Талышская 112 000 1,25 Аварская 49 800 0,56 Турэцкая 38 000 0,42 Татарская 25 900 0,29 Тацкая 25 200 0,28 Украінская 21 500 0,24 Цахурская 12 300 0,14 Грузінская 9 900 0,11 Джухуры 9 100 0,10 Курдская 6 100 0,07 Крыцкая 4 400 0,05 Удынская 3 800 0,04 Хіналугская 2 200 0,02 Іншы 9 500 0,11 Усяго 8 922 400 100,00

Заўвага

Спасылкі CIA World Factbook — Azerbaijan