Юзаф Буйноўскі (; , маёнт. Аколіца–Рудава, цяпер Браслаўскі раён — ) — польскі паэт, гісторык літаратуры, літаратурны крытык, эсэіст.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў непадалёку ад Браслава. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Дзісенскай гімназіі. У 1929 паступіў у Віленскі ўніверсітэт на філалагічнае аддзяленне. Быў адным з заснавальнікаў студэнцкага часопіса «Паласа», дзе былі надрукаваны яго першыя артыкулы. У 1934 рэдагаваў віленскі часопіс «Марш».

У 1935-38 Ю. Буйноўскі працаваў выкладчыкам у Браслаўскай прыватнай гімназіі. У Браславе падрыхтаваны і выдадзены ў мясцовай друкарні два зборнікі вершаў. У 1939 быў запрошаны на працу ў Вільню ў ліцэй імя Снядэцкіх, дзе выкладаў польскую мову.

Пасля пачатку Другой сусветнай вайны быў мабілізаваны ў польскую армію і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях першых месяцаў вайны. У 1939-41 зняволены ў савецкім лагеры.

Пасля змагаўся з фашыстамі ў складзе польскай арміі генерала Андэрса, удзельнічаў у баявых дзеяннях 2-га корпуса на тэрыторыі Італіі. Падчас вайны працягваў займацца літаратурнай працай, супрацоўнічаў з ваеннымі выданнямі.

Ю. Буйноўскі ў 1946 стаў адным з заснавальнікаў польскага ПЭН клуба. У тым жа годзе пераехаў на пастаяннае жыхарства ў Англію, дзе займаўся выкладчыцкай, выдавецкай, літаратурнай дзейнасцю. Быў кіраўніком выдавецтва Польскага літаратурнага таварыства, утрымліваў уласную друкарню. З 1952 выкладаў у польскім замежным універсітэце ў Лондане. У 1956 абараніў кандыдацкую, у 1964 доктарскую дысертацыю і стаў прафесарам. Ю. Буйноўскі чытаў спецыяльныя курсы ў шэрагу вышэйшых навучальных устаноў Англіі, ва ўніверсітэтах Амстэрдама, Гайдэльберга.

Выбраная бібліяграфія Паэзія: Pięknięty tor (1937?) Piescią w twarz — kwiatami pod nogi (1939?) Ręce do brzegu (1943) Brzozom w płomieniach (1945) Powroty (1947) Rysy na pustce (1953) Lipowy witraż (1954) Odsyłacz w bezsens(1955) Krawędzie (1956) O kobietach, diabłach i rycerzu. Igraszka poetycka (1964) Spod Gwiazdozbioru Wielkiego Psa (1987)

Літаратура Wspolczesni Polscy Pisarze i Badacze Litaratury. — Warszawa, 1994. — T. 1. — S. 343—346.

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты