Дзмітрый Анцілеўскі (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік ізраільскага клуба «Хапаэль» з Хайфы і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.
З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 29 лістапада 2015 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Кубка Беларусі супраць мікашэвіцкага «Граніта» (3:1), выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайма. У снежні 2015 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ.
Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. З ліпеня па верасень 2016 года не гуляў з-за чарговай траўмы. Аднавіўшыся, 14 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (1:0). Пазней згуляў яшчэ ў некалькіх матчах за асноўную каманду, выходзячы на замену.
У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў магілёўскі «Дняпро». У складзе магіляўчан стаў рэгулярна з’яўляцца на полі, у асноўным выходзячы на замену. У ліпені 2017 года арэнднае пагадненне, разлічанае на першую палову чэмпіянату, было падоўжана да канца сезона.
У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў БАТЭ і стаў трэніравацца з «Мінскам». У сакавіку афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба. Стаў адным з лідараў каманды, у 16 матчах Вышэйшай лігі забіў 4 галы і аддаў 5 галявых перадач.
У жніўні 2018 года перайшоў у мінскае «Дынама», дзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2019 года стаў часцей выхадзіць на поле, у тым ліку ў асноўным складзе, аднак з чэрвеня таў выступаць толькі за дубль, а ў ліпені выбыў з-за траўмы. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама».
З лютага 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт. Замацаваўся ў аснове, а з лета стаў трывала выхадзіць у стартавым складзе, забіў 7 галоў у чэмпіянаце Беларусі, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя медалі. У студзені 2021 года падоўжыў пагадненне з жодзінскім клубам. У сезоне 2021 з 6 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды.
У снежні 2021 года, пакінуўшы жодзінскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў іграком тбіліскага «Дынама». Дапамог тбіліскаму клубу па выніках сезона 2022 стаць чэмпіёнам Грузіі. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Дынама».
У сакавіку 2023 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ. Пакінуў клуб у снежні 2023 года.
У студзені 2024 года стаў іграком ізраільскага «Хапаэля» з Хайфы.
Міжнародная кар’ера У 2013—2015 гадах гуляў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.
26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).
У лістападзе 2020 года ўпершыню быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі. Дэбютаваў у зборнай 15 лістапада 2020 года ў матчы Лігі нацый супраць Літвы (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2016 Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2018, 2020 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2017 У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі (2): 2020, 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2014 дубль БАТЭ 23 3 2015 дубль БАТЭ 22 10 2016 Д1 БАТЭ 4 0 2017 Д1 Дняпро 19 0 2018 (1) Д1 Мінск 16 4 2018 (2) Д1 Дынама (Мінск) 2 0 2019 (1) Д1 Дынама (Мінск) 5 0 2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ 25 7 2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ 24 6 2022 Д1 Дынама (Тбілісі) 24 3 2023 Д1 БАТЭ 26 8
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Тбілісі Катэгорыя:Ігракі ФК Хапаэль Хайфа