«DeadMarsh» — беларускі метал-гурт з Мінска, заснаваны ў 1998 годзе.

Гісторыя Датай заснавання гурта лічыцца 8 студзеня 1998 года, калі да гурта далучыўся Аляксей Гладыш, які ў той час граў у гурце Vicious Crusade. Гурт пачаў граць песні вядомых трэш-метал выканаўцаў (такіх як Metallica, Slayer, Sepultura ды іншых).DeadMarsh на MetalMap.by

20 ліпеня 1999 года ў клубе «Альтэрнатыва» гурт праводзіць свой першы канцэрт.

У сярэдзіне 2000 года ў гурце мяняюцца гітарысты. Замест Генадзя Гордана прыходзіць Аляксей Бумін, а замест бас-гітарыста Дзяніса Тушканава у гурт прыходзіць Павел Корань, з якім запісваецца сінгл «Bleeding Dirt».

У пачатку 2001 года зноў змена гітарыстаў — замест Аляксея Буміна прыходзіць Аляксей Шталенкаў, у студыі якога DeadMarsh выдае дэма-альбом . Пазней, песня «Wheels & Fire» («Колы і агонь») з’явіцца ў зборніку Hard Life Heavy Music I.

У 2001 годзе DeadMarsh удзельнічаў у фестывалях «Рок-кола» (дзе перамог у намінацыях «найлепшы гурт», «найлепшы гітарыст» і «найлепшы барабаншчык»), «Рок-апоўнач» (які праходзіў у рамках фэстываля «Славянскі базар» у Віцебску), «Рок супраць наркотыкаў» і «Рок немаўля».

У пачатку 2002 года гурт запісвае кавер «Люстэрка ночы» на песню Metallica «Enter Sandman», які быў выдадзены на зборніку Hardcoreманія: чаду!. Летам гурт удзельнічае ў фэстывалі беларускай музыкі «Басовішча 2002». У час падрыхтоўкі да фестываля, з гурта сыходзіць Аляксей Шталенкаў, а на яго месца вяртаецца Аляксей Бумін.

У 2003 годзе гурт DeadMarsh пачынае працаваць над беларускамоўным альбомам Грані, які выходзіць 2 верасня на студыі X-Noise Factory. Крыху раней, кампазіцыя «Апошні жах Няміга» выдаецца на зборніку Hard Life Heavy Music II. Таксама гурт запісвае кліп на песню «De la musique avant toute chose…».

2008 год адзначаецца выданнем новага англамоўнага альбома «To the Sky». У гэтым жа годзе з архіўных відэа на заглаўную песню альбома быў зманціраваны настальгічны відэакліп. Неўзабаве гурт пакідаюць ударнік Аляксей Гладыш (яго месца займае Сяргей Зварыка) і бас-гітарыст Павел Корань (замяняецца Дзмітрыем Ангелавым). Але галоўным ударам стаў сыход вакаліста Віталя Барушкі. Восенню гэтага года, пасля шэрагу праслухоўванняў, да DeadMarsh далучаецца вакаліст Аляксандр Кныш.

У 2012 годзе музыканты анансуюць выданне новага альбома, запісанага цалкам на англійскай мове.Группа Deadmarsh вернётся после перерыва / Experty.by Аднак ужо ў ліпені 2013 года гурт абвясціў пра свой распад.Паведамленне аб распадзе DeadMarsh ў суполке гурта Вконтакте

Апошні вакаліст DeadMarsh Аляксандр Кныш у 2016 годзе выпусціў зборнік старых кампазіцый гурта «Буду Верыць», якія перазапісаў са сваім вакалам (на бэк-вакале — Пётр Ялфімаў). У зборнік увайшлі песні на англійскай і беларускай мовах.Вокалист Deadmarsh выпустил сборник "Буду верыць" / Metalheads.by

Дыскаграфія

Альбомы «» (дэма) (2001) «Грані» (2003) «To the Sky» (2008)

Сінглы «Bleeding Dirt» (2000) «Люстэрка ночы» (2002) «Апошні жах „Няміга“» (2003)

Удзел у зборніках «Hard Life Heavy Music I» (2001) — «Колы і агонь» «Hardcoreманія: чаду!» (2002) — «Люстэрка ночы» «Hard Life Heavy Music II» (2003) — «Апошні жах Няміга» «Hard Life Heavy Music. Metallection III» (2004) — «Ня больш за дым» «Генералы айчыннага року» (2004) — «Ня больш за дым»

Іншае «Буду верыць», зборнік (2016)

Удзельнікі (на момант распаду) Аляксандр Кныш: спеў Аляксей Бумін: гітара Валерый Зварыка: гітара Алег Пацкевіч: бас-гітара А. Адамцэвіч

Былыя ўдзельнікі Мікалай Гідлеўскі: спеў Віталій Барушка: спеў Генадзь Гордан: гітара Дзяніс Тушканаў: бас-гітара Павел Корань: бас-гітара Аляксей Шталенкаў: гітара Аляксей Гладыш: ударныя Дзмітрый Ангелаў: бас-гітара

Спасылкі Група «ВКонтакте» Старонка гурта на сайце Last.fm

Катэгорыя:Метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1998 годзе