Глубля — возера ў Мядзельскім раёне. Плошча 0,47 км². Найбольшая глыбіня 26,8 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб’ём вады 5,05 млн м³. Плошча вадазбору 1,43 км². У басейне р. Страча, за 35 км на паўночны захад ад г. Мядзел, за 2 км на паўночны-ўсход ад в. Альшэва (Мядзельскі раён), у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй да 35 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на паўночным-захадзе і паўдні забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. Шырыня паласы надводнай расліннасці 4—20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 7 м.

У 1929—1930 г узровень вады ў возеры быў штучна павышаны прыблізна на 1 м для запаўнення Альшэўскіх рыбаводных сажалак. Пазней рыбалоўная гаспадарка прыйшла ў заняпад, а падвышэнне ўзроўню вады вылілася ў забалочанасць прыбярэжнай паласы.

Літаратура

Спасылкі Беларускі Пасейдон

Катэгорыя:Балдуцкая група азёр Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна