Саса́ндра () — рака ў Заходняй Афрыцы, у Кот-д’Івуары.

Даўжыня ракі 650Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 335. — 671 с. с илл.Sassandra River // Encyclopædia Britannica км. Плошча вадазбору 75 000 км². Сярэдні расход вады каля 800 м³/с, гадавы сцёк 26 км³. Рака бярэ пачатак на паўднёвых адгор’ях Леона-Ліберыйскага ўзвышша ва ўсходняй частцы Гвінеі, цячэ ў напрамку на поўдзень і ўпадае ў Гвінейскі заліў Атлантычнага акіяна каля горада Сасандра. На рацэ шмат парогаў і вадаспадаў. Паводкі ў верасні—кастрычніку. Рака несуднаходная, але дробныя судны даплываюць на адлегласць да 80 км ад вусця.

Літаратура Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 335. — 671 с. с илл.

Спасылкі Sassandra River // Encyclopædia Britannica

Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян Катэгорыя:Рэкі Кот-д’Івуара