NGC 1600 (іншыя абазначэнні — MCG −1-12-17, PGC 15406) — эліптычная галактыка (E3) у сузор’і Эрыдан.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
У цэнтры галактыкі выяўлена адна з найбуйнейшых вядомых звызмасіўных чорных дзір (масай каля 17 мільярдаў Сонцаў). Яна ўнікальная тым, што знаходзіцца ў невялікай групе галактык, а не ў густым кластары, дзе звычайна сустракаюцца такія гіганты.
Гл. таксама
Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1786 годзе 1600 Катэгорыя:Эрыдан (сузор’е) Катэгорыя:Звышмасіўныя чорныя дзіркі