Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя (БССП), праўрадавая палітычная партыя дэмакратычнага кірунку. Створана 6 лістапада 1994. Кіруючы орган паміж з'ездамі — Савет партыі. Старшыня партыі — Уладзімір Аляксандравіч Александровіч. Колькасць членаў на 1 лютага 2002 складала 1060; у 2003 — 1448 чал.

Гісторыя 6 лістапада 1994 г. адбыўся Устаноўчы сход партыі, якая была зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь 9 снежня 1994 г.(рэгістрацыйнае пасведчанне № 003), перарэгістраваная 13 верасня 1999 (рэгістрацыйнае сведчанне № 012).

На парламенцкіх выбарах партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а толькі шляхам збору подпісаў.

На парламенцкіх выбарах у Вярхоўны Савет 13-га склікання партыя атрымала адзін дэпутацкі мандат. На парламенцкіх выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь II-га склікання ад БССП выйграў выбары толькі старшыня партыі У. А. Александровіч, які быў абраны ў першым туры 15 кастрычніка 2000 г. ад Мендзялееўскай выбарчай акругі г. Мінск.

У 2015 г. намеснік старшыні партыі Алена Клюйкова пацвердзіла, што партыя свядома не вылучае кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, бо «праца ў парламенце прадугледжвае адмову ад асноўнай дзейнасці».

Мэты Асноўныя мэты — аб'яднанне прагрэсіўных сіл Беларусі для сацыяльнай абароны ўсіх пластоў насельніцтва пры пераходзее да рыначных адносін, рэфармаванне Беларусі ў дэмакратычную, экаамічна моцную, незалежную і гуманую дзяржаву праз удасканаленне грамадскіх формаў і адносін. Выступае за ўкараненне альтэрнатыўных формаў адукацыі і фізічнага выхавання, адраджэнне нацыянальнай культуры, рэалізацыю законаў аб моладзі і спорце, прыярытэтнае фінансаванне аховы здароўя, спорту, асветы, змену сістэмы падаткаабкладання і іншае. Лозунг: «Здароўе народа — дабрабыт дзяржавы».

Удзел у выбарах Парламенцкія выбары Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Змена 1995 11 2000 1 — 2004 0 1 2008 0 — 2012 0 — 2016 0 — 2019

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Выбары Колькасць галасоў % Мандаты +/- Змена 1995 0 0 1999 0 0 2003 1 1 2007 1 — 2010 2 1 2014 2 — 2018 4 2

Крыніцы

Літаратура Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя // Беларуская энцыклапедыя: у 18т. / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і іншыя. Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — Мн.: БелЭн, 1996. — 477 с. Политические партии Беларуси — необходимая часть гражданского общества: Материалы семинара / Авторы-составители: А. Федута, О. Богуцкий, В. Мартинович. — Мн.: Фонд имени Фридриха Эберта, 2003. — 113 с. Палітычная гісторыя незалежнай Беларусі / [С. Бабаеў і іншыя]. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 744 с., л. іл. Политические партии Республики Беларусь. Материалы для самостоятельной работы студентов. — Мн.: Белгосуниверситет, 2004. — 267 с.

Катэгорыя:Палітычныя партыі Беларусі