Мікалай Кузьміч Навумчык (1916—1994) — лётчык-ас, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія Мікалай Навумчык нарадзіўся 15 ліпеня 1916 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў спачатку на кандытарскай фабрыцы «Камунарка», затым на станкабудаўнічым заводзе. Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1937 годзе Навумчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1941 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны.
Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мікалай Навумчык камандаваў эскадрылляй 42-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 216-й змешанай авіядывізіі Паўночна-Каўказскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 39 паветраных баях, збіўшы 8 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 мая 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Навумчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 907.
У 1946 годзе Навумчык скончыў Ваенна-паветраную акадэмію. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка Навумчык быў звольнены ў запас. Жыў у Чарнігаве. Памёр 17 лютага 1994 годзе, пахаваны на Яцэўскіх могілках Чарнігава.
Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў.
У Чарнігаве, на доме дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.
Літаратура
Коллектив авторов. История командного факультета Военно-воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В. Е. Зенков. — Москва: ЗАО СП «Контракт РЛ», 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7. Лазарев Х. Г. Братство, рождённое в огне. — Орджоникидзе, 1976. Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. — Минск, 1984.
Катэгорыя:Ваенныя лётчыкі СССР Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Парада Перамогі Катэгорыя:Афіцэры СССР