Зоя Феліксаўна Светава () (, Масква, СССР) — расійскі журналіст і публіцыст, прадзюсар, праваабаронца, аўтарка дакументальнага рамана «Прызнаць невінаватага вінаватым».
Біяграфія У 1982 годзе скончыла Маскоўскі інстытут замежных моў імя Марыса Тарэза.
У 2000-2002 гадах была экспертам у Фондзе Сораса па праграмах, звязаных з развіццём правы, судовай сістэмы і з тэмай правоў чалавека ў Расеі.
У 2008-2016 гадах працавала ў Грамадскай назіральнай камісіі Масквы. У 2016 годзе вылучалася ў мардоўскую ОНК, аднак не была ўключаная ў яе склад.
Праца ў СМІ 1991—1993 — часопіс «Сям'я і школа» 1993—2001 — аглядальнік газеты «Русская мысль» 1994—1999 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро «Радыё Франс» 1999—2001 — асістэнт карэспандэнта маскоўскага бюро газеты Libération 2001—2003 — карэспандэнт аддзела «Чалавек і абставіны» газеты «Новые Известия» 2002—2004 — прадстаўнік у Маскве арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» 2003—2004 — спецыяльны карэспандэнт аддзела палітыкі штодзённай газеты «Русский курьер» 2004—2005 — рэдактар аддзела ўнутранай палітыкі «Русский курьер» 2009 — аглядальнік часопіса The New Times
Публікавала артыкулы ў газетах «Коммерсант», «Русский телеграф», «Общая газета», «Новая газета», «Московские новости», у часопісах The New Times, «Огонёк», «Итоги», «Еженедельный журнал», а таксама у франкамоўных выданнях: Ouest-France, France Soir, Depeche du midi (Францыя), Le quotidien (Люксембург).
Працавала прадзюсарам тэлеканала «France 2».
Палітычная пазыцыя У верасні 2014 года падпісала заяву «Круглага стала 12 снежня» з патрабаваннем вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскіЗаявление «Круглого стола 12 декабря» к Маршу Мира 21-го сентября.
Зноскі
Спасылкі Спасылкі на некаторыя працы Артыкулы ў часопісе The New Times
Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Журналісты Расіі Катэгорыя:Журналісты XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Праваабаронцы Расіі Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»