Максім Імярэкаў (нар. , , УССР) — украінскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Атрамітас» з Афінаў.

Клубная кар’ера Выхаванец клубнай школы данецкага «Шахцёра», аднак за асноўную каманду не згуляў ніводнага матча, выступаў толькі за моладзевую каманду і фарм-клуб «Шахцёр-3». З лета 2011 года па вясну 2013 года быў іграком запарожскага «Металурга».

У жніўні 2013 года стаў іграком беларускага клуба «Белшына», аднак ужо праз тыдзень па сямейных абставінах пакінуў каманду, не правёўшы ніводнага матчаМаксим Имереков покинул «Белшину» . by.tribuna.com.. З 2014 па 2016 год выступаў за «Александрыю», з якой атрымаў перамогу ва ўкраінскай Першай лізе.

У ліпені 2016 года зноў апынуўся ў Беларусі, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»Футбол. Украинский защитник Максим Имереков стал игроком «Торпедо»-БелАЗ. pressball.by.. У складзе жодзінцаў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2017 года ў сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта пакінуў клубУкраинский защитник Имереков покинул «Торпедо-БелАЗ». football.by..

У жніўні 2017 года стаў іграком кіпрскага «Эрміса»Экс-защитник «Торпедо-БелАЗ» продолжит карьеру на Кипре. football.by..

19 верасня 2018 года перайшоў у чарнігаўскую «Дзясну», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У маі 2021 года пакінуў каманду, а ў чэрвені 2021 года ў якасці свабоднага агента падпісаў двухгадовы кантракт з луганскай «Зарой».

У жніўні 2023 года перайшоў у грэчаскі «Атрамітас».

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2022/23 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Украіны: 2014/15

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Данецк Катэгорыя:Ігракі ФК Металург-2 Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Металург Запарожжа Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Александрыя Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Эрміс Арадыпу Катэгорыя:Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Атрамітас Афіны