Саслан Гатагаў (нар. , , Расія) — расійскі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера Разам з братам Аланам пачынаў займацца футболам у школе маскоўскага «Лакаматыва». Выступаў за моладзевую каманду клуба, але ў асноўную каманду так і не здолеў прабіцца.

У 2012 годзе ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Спартак». Дэбютаваў за новую каманду ў Прэм'ер-лізе 8 красавіка 2012 года ў матчы супраць «Кубані» (2:0). Да канца сезону 2011/12 згуляў яшчэ ў трох матчах.

11 жніўня 2012 года ў матчы з «Зенітам» атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў на доўгі тэрмін. Улетку 2014 разарваў кантрат са «Спартаком». На поле ж вярнуўся толькі ў пачатку 2015 года ў якасці іграка армянскага «Уліса», з якім выйграў срэбраныя медалі чэмпіянату Арменіі. З лета 2015 года зноў знаходзіўся без клуба.

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ»"Торпедо-БелАЗ" подписал контракт с российским защитником Гатаговым. football.by.. У складзе жодзінцаў неўзабаве замацаваўся ў аснове. З-за траўм не здолеў прайсці паўнавартасную падрыхтоўку да сезону 2017, у выніку ў пачатку года выступаў за дубліруючы склад. 15 мая выйшаў на замену ў канцы матчу супраць гродзенскага «Нёмана», а на наступны дзень пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»Сослан Гатагов покинул "Торпедо-БелАЗ". football.by., пасля чаго завяршыў кар’еру.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Расіі: 2011/12 Срэбраны прызёр чэмпіянату Арменіі: 2014/15

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Уліс Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Масква