Рух «За Свабоду» — аб’яднанне грамадзян Беларусі для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, сацыяльных, культурных і іншых правоў.
Дзейнасць Рух «За Свабоду» быў заснаваны ў 2006 годзе пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднаных дэмакратычных сіл Аляксандрам Мілінкевічам. Запіс першых актывістаў адбыўся на мінскіх вуліцах 25 сакавіка 2006 года падчас адзначэння Дня Волі.
У 2007 годзе Рух «За Свабоду» актыўна падтрымаў барацьбу беларускіх вернікаў за свабоду веравызнання, быў ініцыятарам стварэння Рады Еўрапейскай інтэграцыі. У 2008 годзе Рух ініцыяваў кампаніі супраць пабудовы АЭС у Беларусі, «За Свабодныя выбары».
Рух падтрымлівае грамадзянскія кампаніі па абароне правоў чалавека ў Мінску і рэгіёнах, а таксама выдавецкія, асветніцкія ініцыятывы. Як заяўляў на online-канферэнцыі «Радыё Свабода»http://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3905/rowselect-50-10/ лідар Руху «За Свабоду», колькасць актыўных прыхільнікаў Руху складае паўтары тысячы чалавек. У 2018 годзе іх налічвалася каля 700, але ніхто з іх не быў прадстаўлены ў Палаце прадстаўнікоў або мясцовых саветах Беларусіhttps://belisrael.info/?p=19017.
Стратэгічнымі мэтамі Руху «За Свабоду» з’яўляюцца свабодныя выбары ў Беларусі, абарона незалежнасці, давядзенне ўзроўню жыцця ў Беларусі да еўрапейскіх стандартаў, з канчатковай мэтай інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскі Саюз. Кіраўніцтва выступае за пакрокавую стратэгію дыялогу Беларусі і Еўропы, і супраць палітыкі ўзмацнення залежнасці Беларусі ад Расіі.
З вясны 2007 года Рух «За Свабоду» спрабаваў легалізавацца. Чатыры разыhttp://by.milinkevich.org/massmedia/data/ic_94/3917/rowselect-40-10/ праводзіліся ўстаноўчыя канферэнцыі ГА Рух «За Свабоду» і перадаваліся ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы ў Міністэрства юстыцыі Беларусі. Улады па розных прычынах адказвалі адмовай. Міністэрства юстыцыі Беларусі толькі з чацвёртага разу зарэгістравала рух «За Свабоду» як «праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне». Рэгістрацыйнае пасведчанне было атрымана 17 снежня 2008.
У маі 2020 г. была афіцыйна зарэгістраваная ініцыятыўная група па вылучэнні Юрася Губарэвіча ў прэзідэнты.
14 ліпеня 2021 года ў офісе арганізацыі адбыўся ператрус, пасля чаго Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь апячатаў памяшканне. 19 жніўня 2021 года Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне прыпыніць на 1 месяц дзейнасць арганізацыі.
19 лістапада 2021 года Вярхоўны суд Беларусі на прапанову Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі руху «За свабоду»Вярхоўны суд ліквідаваў рух «За свабоду». Чым ён вядомы, Радыё Свабода, 19-11-2021. Падставай стала другое папярэджанне, вынесенае арганізацыі цягам года. Але гэта не спыніла яго існаванне.
Старшыні Аляксандр Мілінкевіч (2006—2016) Юрый Губарэвіч (з 2016 года)
Спасылкі Сайт Руху «За Свабоду»
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Беларусі, ліквідаваныя рэжымам Лукашэнкі (2021)