NGC 7331 (іншыя абазначэнні — PGC 69327, UGC 12113, MCG 6-49-45, ZWG 514.68) — спіральная галактыка в сузор’і Пегас, на адлегласці каля 43 мільёнаў светлавых гадоў ад Землі. Была адкрыта Уільямам Гершэлем у 1784. У 1959 Мілтан Х'юмасан адкрыў звышновую (SN1959D) з каардынатамі 32"W і 13"N ад цэнтра галактыкі.
Падобна Млечнаму Шляху, галактыка NGC 7331 мае ярка выяўленую спіральную структуру, таму яе часта завуць «двайніком» нашай галактыкі. Гэта самы яркі аб’ект, не ўлучаны ў каталог Месье.
Гэты аб’ект уваходзіць у лік пералічаных у арыгінальнай рэдакцыі «Новага агульнага каталога».
Гл. таксама Спіс аб’ектаў Месье Новы агульны каталог M94 NGC 1512
Літаратура
APOD: A Galaxy So Inclined (7/1/04) SST: Morphology of Our Galaxy’s 'Twin'
Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты, адкрытыя ў 1784 годзе 7331 Катэгорыя:Пегас (сузор’е) Катэгорыя:Аб’екты Колдуэла