Аляксандр Аляксеевіч Авечкін (, Чудава, Расія, цяпер Наўгародская вобласць — ) — беларускі дзіцячы пісьменнік, празаік.
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і служачага. Працаваў рабочым на Чудаўскай запалкавай фабрыцы (1929—1931). Служыў у Чырвонай Арміі (1931—1936), потым працаваў інструктарам чудаўскага аэраклуба. Падчас Вялікай Айчыннай вайны — лётчык, камандзір эскадрыллі. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ (1949), аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС (1960). Працаваў уласным карэспандэнтам газеты «Калгасная праўда» па Брэсцкай вобласці (1950—1955), загадчыкам аддзела культуры брэсцкай абласной газеты «Заря» (1955—1959), рэдактарам газеты «Красноярский пилот» (1959—1961), старшым рэдактарам брэсцкай абласной студыі тэлебачання (1963—1976). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1958).
Дэбютаваў у друку ў 1949 годзе. Пісаў на рускай мове. Аўтар аповесцяў для дзяцей «Соломка» (1951), "Ошибка «Дикого зубра» (Краснаярск, 1960), «У Дивных гор» (1965), «Происшествия в конце каникул» (1982), зборнікаў прозы «Подвиг сигналиста» (1958), «Рассказы» (Краснаярск, 1961), «Особое заданне» (1979).
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны» і медалямі.
Памёр года. Пахаваны на Вайсковых могілках у Брэсце.
Літаратура
Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Наўгародскай вобласці