Знак Еўрапейскай cпадчыны () прысуджаецца Еўрапейскім Саюзам будынкам, дакументам, музеям, архівам, помнікам ці падзеям, якія разглядаюцца як вехі ў стварэнні сучаснай Еўропы. Праграма кіруецца Еўрапейскай камісіяй.

Гісторыя

Міжурадавая ініцыятыва Знак Еўрапейскай Спадчыны ў якасці міжурадавай ініцыятывы бярэ пачатак падчас сустрэчы 28 красавіка 2006 года ў Гранадзе, Іспанія, паміж 17 асобнымі краінамі-членамі Еўрапейскага Саюзаhttps://www.thenewfederalist.eu/The-New-European-Heritage-Label-is-Here,05718. Асноўная мэта гэтай ініцыятывы адлюстравалася ў выяўленні і пазначэнні аб’ектаў, якія маюць ключавую ролю ў пабудове адзінай Еўропы і бачанні гэтых мясцін праз еўрапейскі, а не нацыянальны пункт гледжанняTuuli Lähdesmäki. Transnational Heritage in the Making. Strategies for Narrating Cultural Heritage as European in the Intergovernmental Initiative of the European Heritage Label // Ethnologica Europaea 44 (1): 75-93, 2014..

Праект злучыў як дзяржавы-члены ЕС, так і дзяржавы, якія не з’яўляюцца членамі, напрыклад, Швейцарыю. Краіны выбіралі свае ўласныя культурныя каштоўнасці: фізічныя аб’екты або абстрактныя звычаі — гэта значыла, што крытэрыі для пазнакі ў кожнай краіне вар’іравалася. Да 2010 года 64 аб’екты ў 18 розных краінах-удзельніцах былі ўзнагароджаны міжурадавым знакамhttp://europa.eu/rapid/press-release_IP-10-250_en.htm.

Трансфармацыя ў ініцыятыву ЕС 20 лістапада 2008 года Еўрапейскі Савет прыняў высновы, накіраваныя на пераўтварэнне міжурадавай ініцыятывы ў дзеянне Саюза. Ён даў магчымасць Еўрапейскай Камісіі прадставіць яму прапановы аб стварэнні Саюзам праграмы Знака еўрапейскай спадчыны і паказаць практычныя працэдуры для ажыццяўлення праекта. Былі праведзены грамадскія слуханні, даследаваны ацэнкі ўздзеяння, якія пацвярдзілі дададковы кошт удзелу ЕС у ініцыятыве. У 2010 годзе Еўрапейская Камісія абвясціла аб утварэнні на ўсёй тэрыторыі ЕС праграмы Знак еўрапейскай спадчыны, і ён быў афіцыйна створаны 16 лістапада 2011 годаhttp://eur-lex.europa.eu/legal-content/EN/TXT/PDF/?uri=CELEX:32011D1194&from=EN.

Знак Еўрапейскай спадчыны з 2013 года З абнаўленнямі ў крытэрыях адбору, першыя чатыры аб’екты былі вызначаны ў 2013 годзе, а яшчэ шаснаццаць найменняў — ужо ў 2014 годзе. Аб’екты-кандыдаты на Знак павінны мець сімвалічнае еўрапейскае значэнне і адыгрываць значную ролю ў гісторыі і культуры Еўропы або будаўніцтве Саюза. Яны мусяць дэманстраваць адну ці некалькі з наступных характарыстык: трансгранічны або агульнаеўрапейскі характар: як іх мінулы і сучасны ўплыў і турыстычная прывабнасць выходзяць за рамкі нацыянальных межаў дзяржавы-члена; уплывовае месца і роля ў еўрапейскай гісторыі і еўрапейскай інтэграцыі, а таксама сувязь з ключавымі еўрапейскімі падзеямі, асобамі ці рухамі; месца і роля ў развіцці і прасоўванні агульных каштоўнасцяў, якія ляжаць у аснове еўрапейскай інтэграцыі. На стадыі папярэдняга адбору краіны ЕС маюць магчымасць выбраць да двух аб’ектаў у двухгадовы перыяд, пасля чаго, ужо на этапе адбору, група з 13 незалежных экспертаў праглядае і правярае аб’екты. Група разглядае заявы і рэкамендуе Еўрапейскай камісіі аб’екты, якія павінны быць узнагароджаны Знакам на падставе ўстаноўленага набору крытэрыяў. Аб’екты-кандыдаты таксама павінны прадставіць план працыhttp://one-europe.net/initiative/the-european-heritage-label.

Краіны, якія ўдзельнічаюць у праграме У праграме ўдзельнічаюць наступныя краіныhttps://ec.europa.eu/programmes/creative-europe/actions/heritage-label/apply_en: Аўстрыя Балгарыя Бельгія Венгрыя Германія Грэцыя Данія Італія Іспанія Кіпр Латвія Літва Люксембург Мальта Нідэрланды Партугалія Польшча Славакія Славенія Румынія Харватыя Чэхія Францыя Эстонія

Абраныя аб’екты

Аўстрыя Археалагічны парк Карнунт

Археалагічны парк Карнунт на ўсходзе Аўстрыі — помнік гісторыі Рымскай Імперыі. Карнунт быў важным рымскім паселішчам, заснаваным у сярэдзіне I ст. н.э. ў пункце перасячэння гандлёвых шляхоў на Дунаі.

Геаграфічнае становішча зрабіла яго адным з самых важных гарадоў Рымскай імперыі. 400 гадоў рымскага жыцця ў Карнунце адлюстроўваюць перыяд гісторыі, што глыбока паўплываў на развіццё Еўропы.

Сёння наведвальнікі парка могуць убачыць рэканструяваныя рымскія дамы і наведаць музей з адукацыйнымі праграмамі.

Палац Хофбург, Вена

Распачаты ў 1240 годзе, Імператарскі палац Хофбург уяўляе сабой комплекс будынкаў і садоў, якія выкарыстоўваліся ў якасці рэзідэнцыі дынастыі Габсбургаў — кіруючай сям’і для значнай часткі Еўропы на працягу каля 700 гадоў. Імперыя Габсбургаў была мультыэтнічнай і шматканфесійнай імперыяй, якая мела моцнае палітычнае, адміністрацыйнае, сацыяльна-эканамічнае ўздзеянне на тэрыторыях, якія з’яўляюцца часткай сучаснай Аўстрыі, Венгрыі, Чэхіі, Польшчы і Славеніі.

Сёння палац Хофбург з’яўляецца домам для штаба аўстрыйскага федэральнага прэзідэнта, пяці музейных арганізацый сусветнай значнасці, а таксама іншых устаноў культуры.

Бельгія Mundaneum, Монс, Бельгія

Mundaneum — гэта архіў для захоўвання інфармацыйных карт, які павінен быў стаць вузлом новага ўтапічнага «горада інтэлекту». Яго заснавальнікі, Анры Лафантэн і Отле, былі прыхільнікамі міру з дапамогай дыялогу і абмену ведамі на еўрапейскім і міжнародным узроўні з дапамогай бібліяграфічных даведак. Мэтай Mundaneum было сабраць усю наяўную інфармацыю ў свеце, незалежна ад яе асяроддзя (кнігі, газеты, паштоўкі і г.д.), а таксама класіфікаваць яе ў адпаведнасці з сістэмай, распрацаванай Універсальнай дзесятковай класіфікацыяй.

Mundaneum ляжыць у аснове сучаснай інфарматыкі і лічыцца папярэднікам пошукавых сістэм Інтэрнэт.

Венгрыя Мемарыяльны парк Еўрапейскага Пікніка, Шапрон

Мемарыяльны парк заснаваны ў гонар дэманстрацыі міру, інакш названай Пан’еўрапейскі пікнік, якая адбылася на аўстрыйска-венгерскай граніцы 19 жніўня 1989 года.

Часовае адкрыццё венгерска-аўстрыйскай мяжы падчас дэманстрацыі дазволіла амаль 600 грамадзянам ГДР бегчы праз венгерскую мяжу на Захад. Гэтая падзея лічыцца пачаткам разбурэння жалезнай заслоны. Падзенне заслоны, у сваю чаргу, прывяло да аб’яднання Германіі і Усходняга пашырэння ЕС у 2004 годзе.

Музычная акадэмія Ферэнца Ліста, Будапешт

Музычная акадэмія Ферэнца Ліста была заснавана ў 1875 годзе. Яна ўключае ў сябе не толькі навучальную ўстанову, але і міжнародны ўніверсітэт музычнага мастацтва і канцэртны цэнтр.

Германія Хамбахскі палац

Пабудаваны ў сярэднія вякі, Хамбахскі палац набыў выбітнае значэнне ў XIX стагоддзі. Пасля перыяду палітычных рэпрэсій каля 30 000 чалавек з Германіі, Францыі і Польшчы сабраліся ў замку 27 мая 1832 года, каб адсвяткаваць фестываль Хамбо (Hambacher Fest).

Прысутныя выказаліся за асноўныя правы і палітычныя свабоды і роўнасці ў Германіі і Еўропе, што робіць палац сімвалам барацьбы за грамадзянскія свабоды ў Еўропе.

Мюнстэр і Оснабрук — мясціны Вестфальскага міру

Вестфальскі мір — гэта сукупнасць мірных дагавораў, якія былі заключаны і ўзгоднены ў гарадах Мюнстэры і Оснабруку ў 1648 годзе.

Яны паклалі канец Трыццацігадовай вайне (1618—1648), у якую былі ўцягнуты ўсе галоўныя еўрапейскія дзяржавы і якая вызначалася канфліктам не толькі паміж дзяржавамі, але і паміж рэлігіямі.

Акрамя таго, народы прыйшлі да высновы ў Галандскай вайне за незалежнасць з Іспаніяй (1568—1648). Вестфальскі мір стаў знакавай падзеяй у развіцці дзяржаўнасці і міжнароднага права.

Грэцыя Сэрца старажытных Афін

Акропаль і навакольныя археалагічныя помнікі ўяўляюць сабой архітэктурны ансамбль выбітнага значэння. Комплекс да ста помнікаў — гэта ядро старажытных Афін, што ахоплівае гістарычны перыяд больш чым 3000 гадоў.

Філасофія, дэмакратыя і палітычная тэорыя, тэатр і музыка былі адпрацаваны і развіваліся ў гэтых месцах, што робіць іх калыскай істотных аспектаў і каштоўнасцяў еўрапейскай культуры і цывілізацыі.

Італія Дом Музей дэ Гасперы, Пьевэ Тэзіна

Альчідэ дэ Гасперы (1881—1954) лічыцца адным з «бацькоў Еўропы». Ён нарадзіўся ў доме, які сёння з’яўляецца музеем, што падкрэслівае яго ўклад у будаўніцтва Еўропы пасля Другой сусветнай вайны.

Ён служыў у якасці міністра замежных спраў і прэм’ер-міністра Італіі з 1945 па 1953 год, падтрымаў планы Шумана, удзельнічаў у стварэнні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС).

Акрамя таго, ён быў натхняльнай сілай у стварэнні Еўрапейскай эканамічнай супольнасці.

Іспанія Residencia de Estudiantes, Мадрыд

Residencia de Estudiantes (даслоўна — «Рэзідэнцыя студэнтаў») — цэнтр культурнага жыцця ў Іспаніі. Яе выкарыстоўвалі ў якасці месца жыхарства, месца правядзення канферэнцый і месца для абмену ідэямі. Некаторыя з вядучых еўрапейскіх дзеячаў мастацтва, філасофіі і навукі сабіраліся тут у міжваенные часы для абмеркавання і дыялогу.

Адстойваючы каштоўнасці свабоднага мыслення, супрацоўніцтва і абмену, Residencia de Estudiantes застаецца вядомым ва ўсёй Еўропе цэнтрам для заахвочвання зносін.

Каралеўскі архіў Арагона, Барселона

Заснаваны ў 1318 годзе, ён служыў у якасці цэнтралізаванай сістэмы дэпазітаў для адміністрацыйнай, эканамічнай і палітычнай памяці манархіі каралеўства Арагон.

На працягу наступных стагоддзяў архівы сталі складацца з дакументаў, якія былі створаны з дапамогай адміністрацыйнага апарату дзяржаўных і іншых арганізацый, што дазваляе нам сёння рэканструяваць гісторыю рэгіёна і вялікіх падзей у еўрапейскай гісторыі.

Гэта адна з найбуйнейшых і найбольш важных дакументальных калекцый сярэднявечнай Еўропы, а таксама новага і найноўшага часу.

Літва Каўнас у 1919—1940 гг.

У міжваенны перыяд горад Каўнас быў «часовай сталіцай» Літвы і ператварыўся ў сучасны, дынамічны культурны цэнтр краіны.

Многія літоўцы, якія вучыліся ў іншых еўрапейскіх краінах, вярнулі веды і ідэі ў Каўнас, дзе плённым спалучэннем сучасных тэндэнцый і старых традыцый падштурхнулі развіццё краіны.

Нідэрланды Лагер Вестэрборк

Лагер Вестэрборк да 1942 служыў у якасці лагера бежанцаў для яўрэяў, якіх пераследавалі нацысты, а затым стаў транзітным лагерам, з якога ўцекачы былі дэпартаваныя ў нацысцкія канцэнтрацыйныя лагеры на тэрыторыі Германіі і акупаваных тэрыторыях Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Пасля Другой сусветнай вайны галандскія грамадзяне, падазраваныя ў супрацоўніцтве з нацыстамі, былі заключаны ў лагеры.

Дзякуючы яго гісторыі, лагер Вестэрборк можна лічыць спасылкай на важнейшыя тэмы еўрапейскай гісторыі, такія як пераслед, міграцыі, дэкаланізацыі і мультыкультуралізм.

На месцы былога лагера сёння можна знайсці Музей і помнікі памяці (такія як Нацыянальны Мемарыял Вестэрборк).

Палац міру, Гаага, Нідэрланды

Гаага была месцам правядзення першай Сусветнай канферэнцыі міру ў 1899 году. У Палацы міру, які быў пабудаваны ў 1913, прайшлі міжнародныя мірныя канферэнцыі, якія былі накіраваны на рэгуляванне гонкі ўзбраенняў і ўрэгуляванне міжнародных спрэчак шляхам арбітражу.

Гэтая праца працягваецца і сёння — Палац міру з’яўляецца месцам шматлікіх судовых інстытутаў (Міжнародны Суд ААН, Пастаянны арбітражны суд, Гаагская акадэмія міжнароднага права) і ўвасабляе каштоўнасці міру і справядлівасці.

Партугалія Сагрэш Поінт

Сагрэш Поінт — гэта багаты культурна-гістарычны ландшафт, размешчаны ў паўднёва-заходнім кутку Пірэнейскага паўвострава. Ён уключае ў сябе шэраг значных археалагічных мясцін, гарадскіх збудаванняў і помнікаў.

Поінт стаў штаб-кватэрай прынца Генры Мараплаўца для праектаў марской экспансіі на працягу XV стагоддзя, што адзначыла пашырэнне еўрапейскай культуры, навукі, разведкі і гандлю ў бок Атлантыкі і Міжземнага мора, усталяванне еўрапейскай цывілізацыі на шляху да глабальнай пратэкцыі.

Бібліятэка ўніверсітэта Каімбра

Бібліятэка ўніверсітэта Каімбра была сканструявана ў 1513 і прадстаўляе сабой адзін з самых выдатных і інавацыйных бібліятэчных будынкаў Еўропы.

Бібліятэка пазіцыянуе сябе як «публічная бібліятэка» на працягу многіх стагоддзяў. Гэта была адна з першых бібліятэк у Еўропе, якая распрацавала тэматычныя каталогі (1743) і ніколі не дапускала цэнзуравання. Многія дакументы еўрапейскага значэння захоўваюцца менавіта тут.

Статут аб адмене смяротнага пакарання, Лісабон