«Родль і партнёры» — міжнародная кансультацыйная кампанія. Займаецца аўдытам, падатковымі кансультацыямі, юрыдычнымі паслугамі.
Створана ў 1977 годзе доктарам Берндам Родалем у Нюрнбергу (Германія). Станам на 2008 год, колькасць супрацоўнікаў каля 3000 у 80 філіялах па ўсім свеце, у асноўным у Германіі, Расіі, ва Усходняй Еўропе, у Азіі і ЗША. З 2007 года філіял кампаніі «Родль і партнёры» ёсць і ў Беларусі.
Станам на 2008 год, у офісе кампаніі ў Мінску працуе каманда юрыстаў, падатковых кансультантаў і аўдытараў, а таксама дапаможны офіс. Кліенты прадпрыемства — у асноўным вялікія і сярэднія нямецкія кампаніі і міжнародныя канцэрны.
Спіс краін з філіяламі, станам на 2008 год: Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Венгрыя, В’етнам, Германія, Ганконг, Індыя, Інданезія, Італія, Іспанія, Катар, Кітай, Карэя, Латвія, Літва, Малайзія, Малдавія, ААЭ, Польшча, Расія, Румынія, Сінгапур, Славакія, Славенія, ЗША, Тайланд, Турцыя, Украіна, Францыя, Харватыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.
Крыніцы
Спасылкі www.roedl.de — афіцыйны сайт www.roedl.by — афіцыйны сайт у Беларусі
Катэгорыя:Кампаніі