Пак Чэ Сан (нар. , Сеул, Паўднёвая Карэя) — паўднёвакарэйскі выканаўца і аўтар песень, які выступае пад псеўданімам PSY (, ). Вядомы сваімі гумарыстычнымі відэакліпамі і канцэртнымі выступленнямі. 24 лістапада 2012 года яго відэа «Gangnam Style» стала самым папулярным па праглядах у гісторыі YouTube .

21 снежня 2012 года ўпершыню ў гісторыі YouTube і Інтэрнэта колькасць праглядаў аднаго відэакліпа перавысіла 1 мільярд. Гэтым відэа стаў кліп PSY «Gangnam Style». 31 снежня 2012 года PSY выступае перад жывой аўдыторыяй больш за 1 мільён чалавек на Таймс-сквер, Нью-Ёрк у Навагоднім канцэрце. 13 красавіка 2013 года PSY апублікаваў на YouTube новы, падобны па стылі з «Gangnam Style», кліп «Gentleman», які набраў каля 192 мільёнаў праглядаў за першы тыдзень. 31 мая 2014 года відэа «Gangnam Style» набрала больш за 2 мільярды праглядаў. 1 снежня 2014 года кампанія Google была вымушана ўнесці змены ў код лічыльніка YouTube, так як колькасць праглядаў перавысіла максімальнае на той момант дапушчальнае значэнне ў 32-бітным знакавым цэлым тыпе дадзеных (2 147 483 647).

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Psy from the Psycho World! (2001) Ssa2 (2002) 3 Mai (2002) Ssajib (2006) PsyFive (2010) Chiljip Psy-da (2015) 4X2=8 (2017) Psy 9th (2022)

Спасылкі

Катэгорыя:Музыканты Паўднёвай Карэі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы Universal Music Group Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ў жанры K-pop Катэгорыя:Лаўрэаты Mnet Asian Music Awards Катэгорыя:Выканаўцы Republic Records